Памер шрыфту
ПСАЛЬМЫ:
[1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151]

Псалтыр

Кніга Ёва
<< Назад
ПСАЛЬМА 143
Псальма воіна

1. Давідава супроць Галіяфа. Дабраславёны Гасподзь, цьвярдыня мая, які навучае рукі мае да бою і пальцы мае - да вайны,
2. літасьць мая і аслона мая, сховішча маё і Збаўца мой, шчыт мой, - і я на Яго спадзяюся; Ён мой народ мне паддае.
3. Госпадзе! што ёсьць чалавек, што пра яго Ты ведаеш, і сын чалавечы, як на яго зважаеш?
4. Чалавек падобны да дыханьня; дні ягоныя - як цень мінушчы.
5. Госпадзе! Нахілі нябёсы Твае, і сыдзі; дакраніся да гор, і задымяцца;
6. блісьні маланкаю, і расьсей іх; пусьці стрэлы Твае, і разладзь іх.
7. Працягні з вышыні руку Тваю, збаві мяне і ўратуй ад водаў вялікіх, ад рукі сыноў чужынскіх,
8. чые вусны маўляюць марнае, і чыя правіца - правіца маны.
9. Божа! новую песьню Табе засьпяваю, на дзесяціструннай псалтыры Табе засьпяваю,
10. даравальніку перамогі царам і збаўцу Давіда, раба Твайго, ад лютага меча.
11. Збаві мяне і ўратуй мяне ад рукі сыноў чужынскіх, чые вусны маўляюць марнае, і чыя правіца - правіца маны.
12. Хай будуць сыны нашыя, як расьліны збуялыя ў іх маладосьці; дочкі нашыя -як слупы на акрасу разьбёныя ў харомах.
13. Хай будуць засекі нашыя поўныя, поўныя ўсякім збожжам, хай плодзяцца авечкі нашыя тысячамі і цьмамі на палетках нашых;
14. хай будуць валы нашыя сытыя; хай ня будзе ні крадзяжу, ні пропадзі, ні енку на вуліцах нашых.
15. Дабрашчасны народ, які гэта мае. Дабрашчасны народ, у якога Гасподзь ёсьць Бог.
Далей >>
Кніга Выслоўяў Саламонавых
Іншыя кнігі