Памер шрыфту
РАЗЬДЗЕЛЫ:
[1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8]

Найвышэйшая Песьня Саламонава

Кніга Эклезіяста, альбо Прапаведніка
РАЗЬДЗЕЛ 1
1. Найвышэйшая Песьня Саламонава.
2. Няхай вусны яго мяне пацалуюць! Бо лепшыя за віно твае ласкі.
3. Ад водару мазяў тваіх імя тваё - як разьлітае міра; таму і дзяўчаты цябе кахаюць.
4. Надзь мяне! Мы пабяжым за табою; - цар мяне ўвёў у харомы свае! Радавацца і весяліцца будзем з табою; - больш за віно будзем славіць пяшчоты; цябе годнасна любяць!
5. Ерусалімскія дочкі! Чорная я, прыгажуня сабою, нібы намёты Кідара ці полагі Саламонавыя.
6. Не зважайце на смугласьць маю; гэта сонца мяне апаліла: сыны маёй маці ўгневаліся на мяне, - вінаграднікі вартаваць мне казалі, - свайго вінаградніка яне ўпільнавала.
7. Ты скажы, каханьне маёй душы, дзе ты пасьвіш? дзе апоўдні ты адпачываеш? навошта бадзяцца мне каля статкаў сяброў тваіх?
8. Калі гэтага ты ня знаеш, найпрыгажэйшая краска-дзяўчына, дык ідзі па авечых сьлядах і пасьві свае казьляняткі каля буданоў пастушыных.
9. З кабыліцаю з фараонавай калясьніцы параўнаў я цябе, каханая.
10. Прыгожыя шчокі твае пад падвескамі, шыю тваю аздабляюць каралькі;
11. зробім табе залатыя падвескі са срэбнымі іскрамі.
12. Пакуль цар за сталом весяліўся, мой народ разьліваў пахошчы.
13. Мне мой мілы - як ладанка зь мірай; начуе ў мяне на грудзях,
14. мне мой мілы - як скрыпеню гронка ў мяне ў вінаградніках Эн-гэдзі.
15. Якая прыгожая ты, каханая! якая прыгожая ты! Твае вочы - дзьве галубіцы!
16. Які ты прыгожы, мой любы, які ты ласкавы, і ложак наш - зелень;
17. стрэхі дамоў нашых - кедры, столі іх - кіпарысы.
Далей >>
Кніга Прарока Ісаі
Іншыя кнігі