Памер шрыфту
РАЗЬДЗЕЛЫ:
[1] [2] [3]

Кніга Ёіля

Кніга Асіі
РАЗЬДЗЕЛ 1
1. Слова Гасподняе, якое было Ёілю, сыну Ватуілаваму.
2. Слухайце гэта, старцы, і ўважайце, усе жыхары зямлі гэтай: ці бывала такое ў дні вашыя альбо ў дні бацькоў вашых?
3. Перадайце пра гэта дзецям вашым; а дзеці вашыя хай скажуць сваім дзецям, аіхнія дзеці - наступнаму роду;
4. пазасталае ад вусеня ела саранча, пазасталае ад саранчы елі чэрві, а пазасталае ад чарвей даелі жукі.
5. Прачнецеся, п'яніцы, і плачце і галасеце, усе, хто п'е віно, на вінаградным соку, бо ён адабраны ад вуснаў вашых!
6. Бо прыйшоў на зямлю маю народ моцны і безьлічны; зубы ў яго - зубы ільвіныя, і сківіцы ў яго як у львіцы.
7. Спустошыў ён вінаградную лазу маю, а смакоўніцу маю абламаў, абадраў яе нагола і кінуў; пабялелі галіны ў яе,
8. Галасі, як маладая жонка, аперазаўшыся вярэтаю, па мужы маладосьці сваёй!
9. Спынілася хлебнае прынашэньне і паліваньне ў доме Гасподнім; плачуць сьвятары, служкі Гасподнія.
10. Спустошана поле, наракае зямля; бо зьнішчаны хлеб, высах вінаградны сок, зьвяла масьліна.
11. Чырванейце ад сораму, земляробы, галасеце, вінаградары, па пшаніцы і ячмені, бо загінула жніво ў полі,
12. засохла вінаградная лаза і смакоўніца зьвяла; гранатавае дрэва, пальма іяблыня - усе дрэвы ў полі пасохлі; таму і весялосьць у сыноў чалавечых зьнікла.
13. Аперажэцеся вярэтаю і плачце, сьвятары! галасеце, служкі алтара! увайдзеце, начуйце ў вярэтах, службіты Бога майго! бо ня стала ў доме Бога вашага хлебнага прынашэньня і паліваньня.
14. Назначце пост, абвясьцеце ўрачысты сход, склічце старцаў і ўсіх жыхароў краіны гэтай у дом Госпада Бога вашага і заклікайце да Госпада.
15. О, які дзень! бо дзень Гасподні блізкі: як спусташэньне ад Усемагутнага прыйдзе ён.
16. Ці ня перад нашымі вачыма адбіраецца ежа, ад дома Бога нашага - весялосьць і радасьць?
17. Стлелі зярнятамі пад камлыгамі сваімі, апусьцелі засекі, разбураны кладоўкі, бо ня стала хлеба.
18. Як стогне быдла, паныла ходзяць статкі валоў, бо няма ім пашы! томяцца істаткі авечак.
19. Да Цябе, Госпадзе, заклікаю; бо агонь зжэр кормныя пашы пустыні, і полымя папаліла ўсе дрэвы ў полі.
20. Нават і жывёлы на полі заклікаюць да Цябе, бо высахлі патокі водаў, і агонь зьнішчыў пашы пустыні.
Далей >>
Кніга Амоса
Іншыя кнігі