Памер шрыфту
РАЗЬДЗЕЛЫ:
[1] [2] [3] [4] [5]

Першае Саборнае Пасланьне Сьвятога Апостала Яна Багаслова

Другое Саборнае Пасланьне Сьвятога Апостала Пятра
РАЗЬДЗЕЛ 1
1.Пра тое, што было ад пачатку, што мы чулі, што бачылі на свае вочы, што разглядвалі і што адчувалі рукі нашыя, пра Слова жыцьця, -
2. бо жыцьцё зьявілася, і мы бачылі і сьведчым, і абвяшчаем вам гэтае вечнае жыцьцё, якое было ў Айца і зьявілася нам -
3. пра тое, што мы бачылі і чулі, абвяшчаем вам, каб і вы мелі лучнасьць з намі; а нашая лучнасьць - з Айцом і Сынам Ягоным, Ісусам Хрыстом.
4. І гэта пішам вам, каб радасьць вашая была поўная.
5. І вось зьвеставаньне, якое мы чулі ад Яго і абвяшчаем вам: Бог ёсьць сьвятло, і няма ў Ім ніякае цемры.
6. Калі мы кажам, што маем лучнасьць зь Ім, а ходзім у цемры, дык мы хлусім і ня ўчыняем па праўдзе;
7. а калі ходзім у сьвятле, як Ён у сьвятле, дык маем лучнасьць адно з адным, і Кроў Ісуса Хрыста, Сына Ягонага, ачышчае нас ад усякага грэху.
8. Калі кажам, што ня маем грэху, ашукваем самі сябе, і праўды няма ў нас.
9. Калі ж вызнаём грахі нашыя, дык Ён, верны і праведны, даруе нам грахі (нашыя) і ачысьціць нас ад усякай няпраўды.
10. Калі кажам, што мы не зграшылі, дык робім зь Яго падманшчыка, і слова Ягонага няма ў нас.
Далей >>
Другое Саборнае Пасланьне Сьвятога Апостала Яна Багаслова
Іншыя кнігі