Памер шрыфту
Чытаньне за 10 ліпеня 2018:


1-е пасланьне да Карынцянаў 10.5-12

5. Але ня шмат каго ўпадабаў Бог; бо яны панішчаны былі ў пустыні.
6. А гэта былі прыклады нам, каб мы не самахоціліся на ліхое, а самахоціліся яны.
7. Ня будзьце таксама ідалапаклонцамі, як некаторыя зь іх, пра якіх напісана: «людзі селі есьці і піць, і ўсталі бавіцца».
8. Ня будзем блудадзейнічаць, як некаторыя зь іх блудадзейнічалі, і ў адзін дзень загінула іх дваццаць тры тысячы.
9. Ня будзем спакушаць Хрыста, як некаторыя зь іх спакушалі і загінулі ад зьмеяў.
10. Не наракайце, як некаторыя зь іх наракалі і загінулі ад зьнішчальніка.
11. Усё гэта адбывалася зь імі, як вобразы; а апісана ў настаўленьне нам, што дасягнулі канца вякоў.
12. А таму, хто думае, што ён стаіць, глядзі, каб ня ўпасьці.

Евангельле паводле Мацьвея 16.6-12

6. Ісус сказаў ім: глядзеце, сьцеражэцеся закваскі фарысэйскай і садукейскай.
7. Яны ж разважалі самі сабе, кажучы: хлябоў мы не ўзялі.
8. Уразумеўшы гэта, Ісус сказаў ім: што разважаеце самі сабе, малаверныя, што хлябоў не ўзялі?
9. Няўжо яшчэ не разумееце і не памятаеце пра пяць хлябоў на пяць тысяч, і колькі кашоў вы набралі?
10. Ні пра сем хлябоў на чатыры тысячы, і колькі кошыкаў набралі?
11. Як не разумееце, што не пра хлябы Я сказаў вам: «сьцеражэцеся закваскі фарысэйскай і садукейскай»?
12. Тады яны зразумелі, што Ён сказаў асьцерагацца не закваскі хлебнай, а вучэньня фарысэйскага.