Памер шрыфту
Чытаньне за 21 ліпеня 2018:


Пасланьне да Рымлянаў 14.6-9

6. Хто лічыцца з днём, дзеля Госпада лічыцца; і хто ня лічыцца з днём, дзеля Госпада ня лічыцца. Хто есьць, дзеля Госпада есьць, бо дзякуе Богу; і хто ня есьць, дзеля Госпада ня есьць і дзякуе Богу.
7. Бо ніхто з нас ня жыве дзеля сябе і ніхто не памірае дзеля сябе.
8. а ці жывём - дзеля Госпада жывём, ці паміраем - дзеля Госпада паміраем. І таму, ці жывём, ці паміраем, - заўсёды Гасподнія.
9. Бо Хрыстос дзеля таго і памёр і ажыў, каб уладарыць і над мёртвымі і над жывымі.

Евангельле паводле Мацьвея 15.32-39

32. А Ісус, паклікаўшы вучняў Сваіх, сказаў ім: шкада Мне людзей, бо ўжо тры дні застаюцца пры Мне, і няма чаго ім есьці; і адпусьціць іх няеўшых не хачу, каб не аслаблі ў дарозе.
33. І кажуць Яму вучні Ягоныя: адкуль нам узяць у пустыні столькі хлябоў, каб накарміць столькі людзей?
34. І кажа ім Ісус: колькі ў вас хлябоў? А яны адказалі: сем, і трошкі рыбак.
35. І загадаў людзям узьлегчы на зямлю.
36. І, узяўшы сем хлябоў і рыбы, узьнёс падзяку, пераламаў і даў вучням Сваім, а вучні - людзям.
37. І елі ўсе, і наеліся; і набралі рэшты кавалкаў сем кашоў поўных;
38. А тых, што елі, было чатыры тысячы чалавек, акрамя жанчын і дзяцей.
39. І адпусьціўшы народ, Ён увайшоў у лодку і прыбыў у межы Магдалінскія.