Памер шрыфту
Чытаньне за 28 ліпеня 2018:


Пасланьне да Рымлянаў 15.30-33

30. Тым часам малю вас, браты, Госпадам нашым Ісусам Хрыстом і любоўю Духа, паспрыяць мне ў малітвах за мяне да Бога,
31. каб пазбыцца мне няверуючых у Юдэі, і каб служэньне маё Ерусаліму было даспадобы сьвятым,
32. каб мне ў радасьці, калі Богу заўгодна, прыйсьці да вас і супакоіцца з вамі.
33. А Бог згоды хай будзе з усімі вамі. Амін.

Евангельле паводле Мацьвея 17.24-18.4

24. Калі ж прыйшлі яны ў Капернаум, дык падышлі зьбіральнікі дыдрахмаў* да Пятра і сказалі: Настаўнік ваш ці ня дасьць дыдрахмы?
25. Ён кажа: так. І калі ўвайшоў ён у дом, дык Ісус, папярэдзіўшы яго, сказаў: як табе здаецца, Сымоне? цары зямныя з каго бяруць мыта ці падатак? ці зсыноў сваіх, ці з чужых?
26. Кажа Яму Пётр: з чужых. Сказаў яму Ісус: значыцца, сыны свабодныя;
27. але каб нам не спакусіць іх, ідзі на мора, закінь вуду, і першую рыбіну, якая зловіцца, вазьмі; і, адкрыўшы рот ёй, знойдзеш статыр**; вазьмі яго і дай за Мяне і за сябе. * Дыдрахма - дзьве драхмы - пэўная даніна на храм
** Статыр - чатыры драхмы
1. У той час прыступілі вучні да Ісуса, кажучы: хто ж большы ў Царстве Нябесным?
2. І паклікаўшы дзіця, Ісус паставіў яго сярод іх
3. і сказаў: праўду кажу вам, калі не навернецеся і ня будзеце, як дзеці, ня ўвойдзеце ў Царства Нябеснае;
4. дык вось, хто ўпакорыцца, як гэтае дзіця, той большы ў Царстве Нябесным;