Памер шрыфту
Чытаньне за 11 жніўня 2018:


1-е пасланьне да Карынцянаў 1.26-29

26. Паглядзеце, браты, хто вы, закліканыя: няшмат сярод вас мудрых па плоці, няшмат моцных, няшмат высакародных;
27. але Бог выбраў буянае сьвету, каб пасароміць мудрых, і нямоглае сьвету выбраў Бог, каб пасароміць моцнае;
28. і бязроднае сьвету і пагарджанае і нічога ня значнае выбраў Бог, каб зьнясіліць значнае;
29. на тое, каб ніякая плоць не пахвалялася перад Богам.

Евангельле паводле Мацьвея 20.29-34

29. І калі выходзілі яны зь Ерыхона, за Ім сьледам ішло мноства людзей.
30. І вось, двое сьляпых, што сядзелі пры дарозе, пачуўшы, што Ісус ідзе міма, пачалі крычаць: памілуй нас, Госпадзе, Сыне Давідаў!
31. А людзі змушалі іх маўчаць; але яны яшчэ галасьней закрычалі: памілуй нас, Госпадзе, Сыне Давідаў!
32. Ісус, спыніўшыся, паклікаў іх і сказаў: што вы хочаце, каб Я зрабіў вам?
33. Яны кажуць Яму: Госпадзе! каб адкрыліся вочы нашыя.
34. Ісус жа, умілажаліўшыся, дакрануўся да вачэй іхніх; і адразу вочы іх пачалі бачыць, і яны пайшлі за Ім.