Памер шрыфту
Чытаньне за 4 верасьня 2018:


Пасланьне да Галятаў 5.11-21

11. За што ж гоняць мяне, браты, калі я і цяпер прапаведую абразаньне? Тады ганьба крыжа спынілася б.
12. О, калі б выдаліць тых, якія баламуцяць вас!
13. Да вольнасьці закліканы вы, браты, толькі вольнасьць ваша ня была б повадам дагаджаць плоці; а любоўю служэце адно аднаму.
14. Бо ўвесь закон у адзін сказ укладваецца: «любі блізкага твайго, як самога сябе».
15. Калі ж паміж сабою грызяцеся і ясьце адно аднаго, дык глядзеце, каб не панішчылі вы адно аднаго.
16. Я кажу: рабеце паводле Духа, і вы ня будзеце паддавацца пажадзе плоці;
17. бо плоць жадае супраціўнага Духу, а Дух - супраціўнага плоці: яны адно аднаму супрацівяцца, так што вы ня тое робіце, чаго хацелі б.
18. Калі ж вас Дух водзіць, дык вы не пад законам.
19. Дзеі плоці вядомыя; вось яны: пералюбства, блуд, нечыстата, непатрэбства,
20. ідаласлужэньне, чарадзейства, варожасьць, свары, зайздрасьць, гнеў, звады, раздоры (спакусы), ерасі,
21. нянавісьць, забойствы, п'янства, закалоты і іншае такое; папярэджваю вас, як і раней папярэджваў, што тыя, хто робіць так, Царства Божага не ўспадкуюць.

Евангельле паводле Марка 7.7-16

7. але марна шануюць Мяне, настаўляючы на вучэньні, запаведзі чалавечыя»;
8. бо вы, занядбаўшы запаведзь Божую, трымаецеся звычаю чалавечага, абмываньня кубкаў і чараў, і робіце шмат чаго іншага, да гэтага падобнага.
9. І сказаў ім: ці добра, што вы адмяняеце запаведзь Божую, каб датрымацца свайго звычаю?
10. Бо Майсей сказаў: «шануй бацьку свайго і маці сваюё; і: ёхто ліхасловіць бацьку альбо маці, сьмерцю хай памрэ».
11. А вы кажаце: хто скажа бацьку альбо маці: «корван (значыць, дар) Богу тое, чым бы ты ад мяне карыстаўся», -
12. таму вы ўжо дазваляеце нічога не рабіць бацьку свайму альбо маці сваёй,
13. ухіляючы слова Божае наказам вашым, які вы ўстанавілі; і робіце шмат чаго на гэта падобнага.
14. І паклікаўшы ўвесь люд, сказаў яму: слухайце Мяне ўсе і разумейце:
15. нішто, што ўваходзіць у чалавека звонку, ня можа апаганіць яго; а што выходзіць зь яго, тое апаганьвае чалавека.
16. Калі хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе!