Памер шрыфту
Чытаньне за 8 сьнежня 2017:


Пасланьне да Габрэяў 7.18-25

18. А скасаваньне ранейшай запаведзі бывае з прычыны яе нямоцнасьці і непатрэбнасьці,
19. бо закон нічога не давёў да дасканаласьці; але ўводзіцца лепшая надзея, празь якую мы набліжаемся да Бога.
20. А як гэта было не бяз прысягі, -
21. бо тыя былі сьвятарамі бяз прысягі, а Гэты з прысягаю, бо пра яго сказана: «прысягаўся Гасподзь і не раскаецца: Ты сьвятар навекі па чыне Мелхісэдэка»,
22. дык і лепшага запавету заручнікам стаўся Ісус.
23. Прытым тых сьвятароў было многа, бо сьмерць не дапускала быць аднаму;
24. а Гэты, як што жыве вечна, мае і сьвятарства непрамінушчае,
25. таму і можа заўсёды ратаваць тых, якія прыходзяць празь Яго да Бога, Які заўсёды жывы, каб хадайнічаць за іх.

Евангельле паводле Лукаша 21.37-22.8

37. Удзень Ён вучыў у храме; а ночы, выходзячы, праводзіў на гары, называнай Аліўнай.
38. І ўвесь люд з раніцы прыходзіў да Яго ў храм слухаць Яго.
1. Набліжалася сьвята праснакоў, якое называлася Пасхаю;
2. і намышлялі першасьвятары і кніжнікі, як бы загубіць Яго, бо баяліся народу.
3. І ўвайшоў сатана ў Юду, празванага Іскарыётам, аднаго зь ліку дванаццацёх,
4. і ён пайшоў і гутарыў зь першасьятарамі і начальнікамі, як Яго выдаць ім.
5. Яны ўзрадаваліся і згадзіліся даць яму грошай;
6. і ён абяцаўся, і шукаў зручнага часу, каб выдаць Яго ім ня прылюдна.
7. І настаў дзень праснакоў, у які трэба было закалоць пасхальнае ягня;
8. і паслаў Ісус Пятра і Яна, сказаўшы: ідзеце, прыгатуйце нам есьці пасху.