Памер шрыфту
Чытаньне за 29 сьнежня 2012:


1-е пасланьне да Цімафея 6.11-16

11. А ты, чалавеча Божы, пазьбягай гэтага, і шчасьліўся ў праўдзе, пабожнасьці, веры, любові, цярплівасьці, слухмянасьці;
12. пасабляй добрым подзьвігам веры, трымайся вечнага жыцьця, да якога ты і пакліканы і вызнаў добрую споведзь перад многімі сьведкамі.
13. Перад Богам жыцьцядайным і перад Хрыстом Ісусам, Які засьведчыў перад Понціем Пілатам добрае вызнаньне, наказваю табе
14. захаваць запаведзь чыста і бездакорна аж да прышэсьця Госпада нашага Ісуса Хрыста,
15. якое ў свой час адчыніць дабрашчасны і адзіны моцны Цар над царамі і Гасподзь над гаспадарамі,
16. адзіны несьмяротны, Які жыве ў недаступным сьвятле, Якога ніхто зь людзей ня бачыў і бачыць ня можа. Яму гонар і ўлада вечная! Амін.

Евангельле паводле Мацьвея 12.15-21

15. І пайшло за Ім сьледам багата людзей, і Ён ацаліў іх усіх
16. і забараніў ім расказваць пра Яго:
17. каб збылося сказанае праз прарока Ісаю, які кажа:
18. «Вось, Юнак Мой, Якога Я выбраў; Любасны Мой, Якога ўпадабала душа Мая. Ускладу Духа Майго на Яго і Ён суд народам абвесьціць;
19. не запярэчыць, ні залямантуе, і не пачуе ніхто на вуліцах голасу Ягонага;
20. трысьціны надламанай не пераломіць, і кнота, які тлее, не патушыць, пакуль не давядзе суд да перамогі;
21. і на імя Ягонае будуць спадзявацца народы».