Памер шрыфту
Чытаньне за 22 сьнежня 2018:


Пасланьне да Каласянаў 1.3-6

3. мілата вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста. Дзякуем Богу і Айцу Госпада нашага Ісуса Хрыста, увесь час у малітве за вас,
4. дачуўшыся пра веру вашую ў Хрыста Ісуса і пра любоў да ўсіх сьвятых,
5. маючы надзею на ўгатаванае вам на нябёсах, пра што вы раней чулі ў праўдзівым слове зьвеставаньня,
6. якое жыве ў вас, як і вы ўва ўсім сьвеце, і родзіць плод і ўзрастае, як і паміж вамі, з таго дня, як вы пачулі і ўведалі мілату Божую ў ісьціне,

Евангельле паводле Лукаша 16.10-15

10. Верны ў малым і ў вялікім верны, а няверны ў малым няверны і ў вялікім.
11. Дык вось, калі вы ў няправедным багацьці ня былі верныя, хто даверыць вам сапраўднае?
12. І калі ў чужым ня былі верныя, хто дасьць вам вашае?
13. Ніякі слуга ня можа служыць двум гаспадарам, бо альбо аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць; альбо аднаму пачне рупліва дагаджаць, а пра другога ня дбаць. Ня можаце служыць Богу і мамоне.
14. Чулі ўсё гэта і фарысэі, якія былі срэбралюбцы, і яны сьмяяліся зь Яго.
15. Ён сказаў ім: вы аказваеце сябе праведнікамі перад людзьмі, але Бог ведае сэрцы вашыя: бо, што высока ў людзей, тое брыдота перад Богам.