Памер шрыфту
Чытаньне за 21 студзеня 2017:


2-е пасланьне да Цімафея 2.11-19

11. Слушнае слова: калі мы зь Ім памерлі, дык зь Ім і ажывём;
12. калі церпім, дык зь Ім уладарыць будзем; калі зрачэмся, і Ён зрачэцца нас;
13. калі мы няверныя, Ён застаецца верны, бо Сябе зрачыся ня можа.
14. Гэта нагадвай, заклінаючы перад Госпадам ня ўступаць у спрэчкі, што зусім ня служыць на карысьць, а на разлад слухачам.
15. Старайся паставіць сябе прад Богам годным, працаўніком бездакорным, які правільна выкладае слова праўды.
16. А непатрэбнага пустаслоўя пазьбягай; бо яны яшчэ больш будуць памнажаць бязбожнасьць,
17. і слова іхняе, як пухліна, будзе пашырацца. Такія Іменей і Філіт,
18. якія адступіліся ад ісьціны, кажучы, што ўваскрэсеньне ўжо было, і разбураюць у некаторых веру.
19. Але цьвёрдая аснова Божая стаіць, маючы пячатку гэтую: «ведае Гасподзь Сваіх»; і: «хай адступіць ад няпраўды кожны, хто вызнае імя Госпада».

Евангельле паводле Лукаша 18.2-8

2. кажучы: у адным горадзе быў судзьдзя, які Бога не баяўся і людзей не саромеўся.
3. У тым самым горадзе была адна ўдава, і яна, прыходзячы да яго, казала: абарані мяне ад супраціўніка майго.
4. Але ён доўгі час не хацеў. А потым сказаў сам сабе: хоць і Бога не баюся і людзей не саромеюся,
5. але як што гэтая ўдава не дае мне спакою, абараню яе, каб яна ня прыходзіла больш дакучаць мне.
6. І сказаў Гасподзь: чуеце, што кажа судзьдзя няправедны?
7. Ці ж Бог не абароніць выбраных Сваіх, што галосяць да Яго дзень і ноч, хоць і марудзіць абараніць іх?
8. кажу вам, што падасьць ім абарону неўзабаве. А Сын Чалавечы, прыйшоўшы, ці знойдзе веру на зямлі?