Памер шрыфту
Чытаньне за 20 студзеня 2018:


1-е пасланьне да Карынцянаў 10.23-28

23. Усё мне можна, ды ня ўсё на карысьць; усё мне можна, ды ня ўсё навучае.
24. Хай ніхто ня шукае карысьці сабе, а кожны - другому.
25. Усё, што прадаецца на торжышчы, ежце не перабіраючы, дзеля спакою сумленьня;
26. бо Гасподняя зямля і ўсё, што на ёй.
27. Калі хто зь няверных пакліча вас, і вы захочаце пайсьці, - дык усё, што вам прапануецца, ежце не перабіраючы дзеля спакою сумленьня.
28. Але калі хто скажа вам: гэта ідалаахвярнае, - дык ня ежце дзеля таго, хто падказаў вам, і дзеля сумленьня; бо Гасподняя зямля, і ўсё, што на ёй.

Евангельле паводле Лукаша 21.8-9, 25-27, 33-36

8. Ён сказаў: сьцеражэцеся, каб вас не ўвялі ў аблуду; бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы, што гэта Я; і гэты час блізкі. Не хадзеце сьледам за імі.
9. А як пачуеце пра войны і смуты, не жахайцеся: бо гэта павінна быць раней; але не адразу канец.
[...]
25. І будуць азнакі ў сонцы і ў месяцы і ў зорках, а на зямлі заняпад духу народаў і недаўмёнасьць; і мора зашуміць і забушуе;
26. людзі будуць здыхаць ад страху і чаканьня нягодаў, што пойдуць на сьвет, бо сілы нябесныя пахіснуцца.
27. І тады ўбачаць Сына Чалавечага, Які будзе ісьці на аблоках у сіле і славе вялікай.
[...]
33. неба і зямля мінуцца, а словы Мае ня мінуць.
34. Глядзеце ж за сабою, каб сэрцы вашыя не абцяжарваліся абжорствам і п'янствам і клопатам будным, і каб дзень той не застаў вас зьнянацку:
35. бо ён, як сетка, накрые ўсіх, хто жыве па ўсім улоньні зямным;
36. дык вось, чувайце ва ўсякі час і малецеся, і хай спадобіцеся ўнікнуць усіх гэтых будучых нягодаў і паўстаць перад Сынам Чалавечым.