Памер шрыфту
Чытаньне за 2 лютага 2018:


Евангельле паводле Лукаша 2.25-32

25. Тады быў у Ерусаліме чалавек, імем Сымон. Ён быў муж праведны і пабожны, чакаў суцяшэньня Ізраілевага; і Дух Сьвяты быў на ім.
26. Яму было прадказана Духам Сьвятым, што ён ня ўбачыць сьмерці, пакуль ня ўбачыць Хрыста Гасподняга.
27. І прыйшоў ён па натхненьні ў храм. І калі бацькі прынесьлі Дзіцятка Ісуса, каб выканаць над Ім законны абрад,
28. ён узяў Яго на рукі, праславіў Бога і сказаў:
29. сёньня адпускаеш раба Твайго, Уладыка, паводле слова Твайго, зь мірам;
30. бо бачылі вочы мае збавеньне Тваё,
31. якое Ты ўгатаваў перад абліччам усіх народаў,
32. сьвятло на асьвятленьне язычнікаў, і славу народу Твайго Ізраіля.

Пасланьне да Габрэяў 7.7-17

7. Бяз усякага супраціву меншага дабраслаўляе большы.
8. І тут дзесяціны бяруць людзі сьмяротныя, а там той, хто мае пра сябе сьведчаньне, што ён жыве.
9. І, можна сказаць, сам Левій, які бярэ дзесяціну, у асобе Абрагама даў дзесяціну:
10. бо ён быў яшчэ ў сьцёгнах у бацькі, калі Мелхісэдэк спаткаў яго.
11. І вось, калі б дасканаласьць дасягалася празь лявіцкае сьвятарства, - бо зь ім спалучаны закон народу, - дык якая яшчэ была б патрэба зьяўляцца іншаму сьвятару па чыне Мелхісэдэка, а не па чыне Абрагамавым звацца?
12. Бо зь пераменаю сьвятарства павінен перамяніцца і закон,
13. бо Той, пра Якога гаворыцца гэта, належаў да іншага роду, зь якога ніхто ня служыў каля ахвярніка;
14. бо вядома, што Гасподзь наш зазьзяў з роду Юдавага, пра які Майсей нічога не сказаў адносна сьвятарства.
15. І гэта яшчэ ясьней відаць з таго, калі ў падабенстве Мелхісэдэкавым паўстае сьвятар іншы,
16. які стаўся такім не паводле закона запаведзі цялеснай, а з моцы жыцьця няспыннага.
17. Бо засьведчана: «Ты сьвятар навекі па чыне Мелхісэдэка».

Евангельле паводле Лукаша 2.22-40

22. А калі споўніліся дні ачышчэньня іхняга паводле закона Майсеевага, прынесьлі Яго ў Ерусалім, каб явіць Госпаду,
23. як прадпісана ў законе Гасподнім, каб усякае дзіцятка мужчынскага полу, якое размыкае ўлоньне, было прысьвечана Госпаду;
24. і каб прынесьлі ў ахвяру, паводле сказанага ў законе Гасподнім, дзьве галубкі альбо два птушаняты галубіныя.
25. Тады быў у Ерусаліме чалавек, імем Сымон. Ён быў муж праведны і пабожны, чакаў суцяшэньня Ізраілевага; і Дух Сьвяты быў на ім.
26. Яму было прадказана Духам Сьвятым, што ён ня ўбачыць сьмерці, пакуль ня ўбачыць Хрыста Гасподняга.
27. І прыйшоў ён па натхненьні ў храм. І калі бацькі прынесьлі Дзіцятка Ісуса, каб выканаць над Ім законны абрад,
28. ён узяў Яго на рукі, праславіў Бога і сказаў:
29. сёньня адпускаеш раба Твайго, Уладыка, паводле слова Твайго, зь мірам;
30. бо бачылі вочы мае збавеньне Тваё,
31. якое Ты ўгатаваў перад абліччам усіх народаў,
32. сьвятло на асьвятленьне язычнікаў, і славу народу Твайго Ізраіля.
33. А Язэп і Маці Ягоная дзівавалі ад сказанага пра Яго.
34. І дабраславіў іх Сымон, і сказаў Марыі, Маці Ягонай: вось, ляжыць Гэты на ўпадак і на ўзвышэньне многіх у Ізраілі і на азнаку нязгодаў, -
35. і Табе Самой зброя пратне душу, - каб адкрыліся помыслы многіх сэрцаў.
36. І была таксама Ганна прарочыца, дачка Фануілава, з роду Асіравага, якая дажыла да глыбокай старасьці, пражыўшы з мужам ад дзявоцтва свайго сем гадоў,
37. удава гадоў васьмідзесяці чатырох, якая не адыходзіла ад храма, постам імалітваю служачы Богу дзень і ноч.
38. І яна, у тую самую гадзіну падышоўшы, славіла Госпада і казала пра Яго ўсім, хто чакаў ратунку ў Ерусаліме.
39. І калі яны зрабілі ўсё паводле закона Гасподняга, вярнуліся ў Галілею, угорад свой Назарэт.
40. А Дзіця расло і мацавалася духам, напаўняючыся мудрасьцю; і мілата Божая была на Ім.