Памер шрыфту
Чытаньне за 9 сакавіка 2017:


Кніга Быцьця 5.1-24

1. І вось радавод Адама: калі Бог стварыў чалавека, паводле падабенства Божага стварыў яго,
2. мужчыну і жанчыну стварыў іх, і дабраславіў іх, і даў ім імя: чалавек, у дзень стварэньня іх.
3. Адам жыў сто трыццаць гадоў, і спарадзіў сына паводле падабенства свайго іпаводле вобразу свайго, і даў яму імя: Сіф.
4. Дзён Адама пасьля нараджэньня ім Сіфа было васямсот гадоў, і спарадзіў ён сыноў і дачок.
5. А ўсіх дзён жыцьця Адамавага было дзевяцьсот трыццаць гадоў; і ён памёр.
6. Сіф жыў сто пяць гадоў і спарадзіў Эноса.
7. Пасьля нараджэньня Эноса Сіф жыў васямсот сем гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
8. А ўсіх дзён Сіфавых было дзевяцьсот дванаццаць гадоў; і ён памёр.
9. Энос жыў дзевяноста гадоў і спарадзіў Каінана.
10. Пасьля нараджэньня Каінана Энос жыў васямсот пятнаццаць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
11. А ўсіх дзён Эносавых было дзевяцьсот пяць гадоў; і ён памёр.
12. Каінан жыў семдзесят гадоў і спарадзіў Малелэіла.
13. Пасьля нараджэньня Малелэіла Каінан жыў васямсот сорак гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
14. А ўсіх дзён Каінанавых было дзевяцьсот дзесяць гадоў; і ён памёр.
15. Малелэіл жыў шэсьцьдзясят пяць гадоў і спарадзіў Ярэда.
16. Пасьля нараджэньня Ярэда Малелэіл жыў васямсот трыццаць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
17. А ўсіх дзён Малелэілавых было васямсот дзевяноста пяць гадоў; і ён памёр.
18. Ярэд жыў сто шэсьцьдзясят два гады і спарадзіў Эноха.
19. Пасьля нараджэньня Эноха Ярэд жыў сто восемдзесят гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
20. А ўсіх дзён Ярэдавых было дзевяцьсот шэсьцьдзясят два гады; і ён памёр.
21. Энох жыў шэсьцьдзясят пяць гадоў і спарадзіў Мафусала.
22. І хадзіў Энох прад Богам, пасьля нараджэньня Мафусала, трыста гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
23. А ўсіх дзён Эноха было трыста шэсьцьдзясят пяць гадоў.
24. І хадзіў Энох прад Богам; і ня стала яго, бо Бог узяў яго.

Кніга Выслоўяў Саламонавых 6.3-20

3. зрабі ж, сыне мой, вось што: вызваліся, бо ты трапіў у рукі блізкага твайго: ідзі, упадзі да ног і ўмольвай блізкага твайго;
4. не давай сну вачам тваім і дрымоты вейкам тваім;
5. ратуйся, як сарна з рукі, і як птушка з рукі птушкалова,
6. падыдзі да мурашкі, гультаю, паглядзі на шляхі яе, і будзь мудры.
7. Няма ў яе ні валадара, ні прыстаўленага, ані ўпраўцы;
8. а яна рыхтуе летам свой хлеб, зьбірае ў час жніва пракорм свой.
9. Дакуль ты, гультаю, будзеш ляжаць? калі ты ўстанеш ад сну твайго?
10. Крыху пасьпіш, крыху падрэмлеш, крыху склаўшы рукі паляжыш:
11. і прыйдзе, нібы валацуга, беднасьць твая, і галеча твая, як разбойнік.
12. Чалавек падступны, чалавек бязбожны ходзіць зь ілжывымі вуснамі,
13. міргае вачыма сваімі, гаворыць нагамі сваімі, дае знакі пальцамі сваімі;
14. хітрына ў сэрцы ў яго, ён намышляе ліхое ва ўсякі час, сее разлад.
15. Таму зьнянацку прыйдзе пагібель яго, раптам будзе разьбіты - без ацаленьня.
16. Вось гэтыя шэсьць ненавідзіць Гасподзь, нават сем, - агіда душы Яго:
17. вочы ганарыстыя, язык хлусьлівы і рукі, што праліваюць нявінную кроў,
18. сэрца, якое куе ліхія намыслы, ногі, якія шпарка бягуць да ліхадзейства,
19. ілжывы сьведка, які хлусіць, і той, хто сее разлад між братамі.
20. Сыне мой! захоўвай запаведзі бацькі твайго і не адкідай настаўленьняў маці тваёй;