Памер шрыфту
Чытаньне за 11 сакавіка 2017:


Пасланьне да Габрэяў 3.12-16

12. Глядзеце, браты, каб ня было ў кім у вас сэрца ліхога і нявернага, каб вам не адступіцца ад Бога жывога.
13. А настаўляйце адно аднаго кожны дзень, пакуль можна казаць «сёньня», каб хто з вас не зжарсьцьвеў, зьвёўшыся грэхам;
14. Бо мы зрабіліся супольнікамі Хрысту, калі толькі пачатае жыцьцё цьвёрда ўтрымаем да канца,
15. пакуль гаворыцца: «сёньня, як пачуеце голас Ягоны, не зжарсьцьвеце сэрцаў вашых, як у час смуты».
16. Бо некаторыя, што чулі, пачалі абурацца; але ня ўсе, што выйшлі зь Егіпта з Майсеем.

Евангельле паводле Марка 1.35-44

35. А нараніцу, устаўшы на досьвітку, выйшаў і пайшоў у пустэльнае месца, і там маліўся.
36. Сымон і тыя, хто быў зь Ім, пайшлі за Ім;
37. і, знайшоўшы Яго, кажуць Яму: усе шукаюць Цябе.
38. Ён кажа ім: хадзем у бліжэйшыя селішчы і гарады, каб Мне і там зьвеставаць, бо Я на тое і прыйшоў.
39. І Ён зьвеставаў у сынагогах іхніх па ўсёй Галілеі, і выганяў дэманаў.
40. Прыходзіць да Яго пракажоны і, просячы Яго на каленях, кажа Яму: калі хочаш, можаш мяне ачысьціць.
41. Ісус, умілажаліўшыся зь яго, працягнуў руку, дакрануўся да яго і сказаў яму: хачу, ачысьціся.
42. Пасьля гэтага слова праказа адразу сыйшла зь яго, і ён стаўся чыстым.
43. І гнеўна выгаварыўшы яму, адразу прагнаў яго
44. і сказаў яму: глядзі, нікому нічога не кажы; а ідзі, пакажыся сьвятару і ахвяруй за ачышчэньне тваё, што загадаў Майсей, на сьведчаньне ім.