Памер шрыфту
Чытаньне за 14 сакавіка 2017:


Кніга Быцьця 7.1-5

1. І сказаў Гасподзь Бог Ною: увайдзі ты і ўся сям'я твая ў каўчэг, бо цябе Яўбачыў праведным прад Мною ў родзе гэтым;
2. і ўсякага быдла чыстага вазьмі па сем, мужчынскага полу і жаночага, а з быдла нячыстага па два, мужчынскага полу і жаночага;
3. таксама і з птушак нябесных чыстых па сем, мужчынскага полу і жаночага, каб захаваць племя на ўсю зямлю:
4. бо празь сем дзён Я буду выліваць дождж на зямлю сорак дзён і сорак ночаў; і вынішчу ўсё існае, што Я стварыў, з улоньня зямлі.
5. Ной зрабіў усё, што Гасподзь Бог наказаў яму.

Кніга Выслоўяў Саламонавых 8.32-9.11

32. Цяпер, дзеці, паслухайце мяне; і шчасныя тыя, што будуць ахоўваць шляхі мае!
33. Паслухайце настаўленьня, і мудрымі станьце, і не адступайцеся ад яго.
34. Шчасны той чалавек, які слухае мяне, чуваючы дзень у дзень каля варотаў маіх і вартуючы дзьверы мае!
35. Бо, хто знайшоў мяне, той знайшоў жыцьцё, і атрымае мілату ад Госпада;
36. а хто грэшыць супроць мяне, учыняе шкоду душы маёй: усе тыя, што ненавідзяць мяне, любяць сьмерць».
1. Мудрасьць збудавала сабе дом, высекла сем слупоў ягоных,
2. закалола ахвяру, разбавіла віно сваё і прыгатавала ў сябе гасьціну;
3. паслала слуг сваіх клікаць з вышыняў горада:
4. «хто неразумны, хай прыйдзе сюды!» А недавумкам сказала:
5. «ідзеце, ежце мой хлеб, і пеце віно, мною разбаўленае;
6. адкіньце дурноту, і будзем жыць і хадзіць дарогай разважлівасьці».
7. Не павучай блюзьнера, бо ганьбу сабе нажывеш, і хто асьцерагае бязбожніка - пляміць сябе.
8. Не асьцерагай блюзьнера, каб ён не зьненавідзеў цябе; асьцерагай мудрага, і ён палюбіць цябе;
9. дай настаўленьне мудраму, і ён яшчэ больш умудрыцца; навучы праўдалюбца, іён памножыць веды.
10. Пачатак мудрасьці - страх Гасподні, і спазнаньне Сьвятога - розум;
11. бо мною памножацца дні твае і дадасца табе гадоў жыцьця.