Памер шрыфту
Чытаньне за 15 сакавіка 2017:


Кніга Быцьця 7.6-9

6. А Ною было шэсьцьсот гадоў, як патоп водны прыйшоў на зямлю.
7. І ўвайшоў Ной і сыны ягоныя, і жонка яго і жонкі сыноў ягоных зь ім у каўчэг ад водаў патопу.
8. і з быдла чыстага і з усіх паўзуноў зямных
9. па пары, мужчынскага полу і жаночага, увайшлі да Ноя ў каўчэг, як Гасподзь Бог наказаў Ною.

Кніга Выслоўяў Саламонавых 9.12-18

12. Сыне мой! калі ты змудрыў, мудры для сябе; і калі ўзбуяў, дык адзін і пацерпіш.
13. Жанчына бяз розуму - крыклівая, дурніца - ні ў чым не абазнаная,
14. сядае каля дзьвярэй дома свайго на крэсьле, на гарадскіх вышынях,
15. каб клікаць тых, хто дарогаю ідзе, хто проста сваёю дарогай ідзе:
16. «хто дурны, заварочвай сюды!», а неразумным кажа яна:
17. «вада крадзеная салодкая, і ўтоены хлеб смачны».
18. Але ня ведае ён, што мёртвыя там, у глыбіні апраметнай запрошаны ёю.