Памер шрыфту
Чытаньне за 18 сакавіка 2017:


Пасланьне да Габрэяў 10.32-38

32. Успомніце ранейшыя дні вашыя, калі вы, дасьведчаныя, вытрымалі вялікі подзьвіг пакутаў,
33. то самі сярод глумленьня і зьдзекаў, служачы відовішчам іншым, то будучы супольнікамі тых, што гэта зазналі;
34. бо вы і маім кайданам спагадалі, і рабунак маёмасьці вашай прымалі з радасьцю, ведаючы, што ёсьць у вас на нябёсах маёмасьць лепшая і непрамінушчая.
35. Дык не пакідайце спадзяваньня вашага, якое мае атрымаць вялікую аддзяку.
36. Цярплівасьць патрэбна вам, каб, выканаўшы волю Божую, атрымаць абяцанае;
37. «яшчэ крыху, зусім крыху, і Той, Хто мае прыйсьці, прыйдзе і не забавіцца.
38. Праведны вераю жыць будзе; а калі хто завагаецца, ня хінецца да таго душа Мая».

Евангельле паводле Марка 2.14-17

14. Праходзячы, убачыў Ён Лявія Алфеевага, які сядзеў каля мытні, і кажа яму: ідзі за Мною. І той, устаўшы, пайшоў за Ім.
15. І калі Ісус узьляжаў у доме ягоным, узьляжалі зь Ім і вучні Ягоныя і многія мытнікі і грэшнікі; бо шмат іх было, і яны ішлі сьледам за Ім.
16. Кніжнікі і фарысэі, убачыўшы, што Ён есьць з мытнікамі і грэшнікамі, казалі вучням Ягоным: як гэта Ён есьць і п'е з мытнікамі і грэшнікамі?
17. Пачуўшы, Ісус кажа ім: не здаровыя маюць патрэбу ў лекары, а хворыя; Я прыйшоў заклікаць ня праведнікаў, а грэшнікаў да пакаяньня.