Памер шрыфту
Чытаньне за 7 красавіка 2017:


Кніга Быцьця 49.33-50.26

33. І скончыў Якаў наказы сынам сваім, і згарнуў ногі свае ў ложак, і сканаў, і прылучаны быў да народу свайго.
1. Язэп прыпаў да аблічча бацькі свайго, і цалаваў яго.
2. І загадаў Язэп слугам сваім - урачам, бальзамаваць бацьку яго; і ўрачы набальзамавалі Ізраіля.
3. І споўнілася яму сорак дзён, бо столькі дзён патрабуецца на бальзамаваньне, і аплаквалі яго Егіпцяне семдзесят дзён.
4. А калі мінуліся дні плачу па ім, Язэп сказаў прыдворным фараона, кажучы: калі я здабыў упадабаньне ў вачах вашых, дык скажэце фараону так:
5. бацька мой загадаў мне, сказаўшы: вось, я паміраю; у магіле маёй, якую я выкапаў сабе ў зямлі Ханаанскай, там пахавай мяне. І цяпер я хацеў бы пайсьці іпахаваць бацьку майго і вярнуцца.
6. І сказаў фараон: ідзі і пахавай бацьку твайго, як ён загадаў табе.
7. І пайшоў Язэп хаваць бацьку свайго. І пайшлі зь ім усе слугі фараона, старэйшыны дома ягонага і ўсе старэйшыны зямлі Егіпецкай,
8. і ўвесь дом Язэпа, і браты яго, і дом бацькі ягонага. Толькі дзяцей сваіх і дробнае і буйное быдла сваё пакінулі ў зямлі Гесэм.
9. Зь ім выправіліся таксама калясьніцы і вершнікі, так што гурт быў вельмі вялікі.
10. І дайшлі яны да Гарэн-гаатада каля Ярдана і плакалі там плачам вялікім івельмі моцным; і ўчыніў Язэп жалобу па бацьку сваім сем дзён.
11. І бачылі жыхары зямлі той, Хананэі, плач у Гарэн-гаатадзе, і сказалі: вялікі плач гэты ў Егіпцян! Таму дадзена імя мясьціне той: плач Егіпцян, што каля Ярдана.
12. І зрабілі сыны Якава зь ім, як ён наказаў ім;
13. і занесьлі яго сыны ў зямлю Ханаанскую і пахавалі яго ў пячоры на полі Махпэла, якую купіў Абрагам з полем ва ўласнасьць на пахаваньне Эфрона Хэтэяніна, каля Мамрэ.
14. І вярнуўся Язэп у Егіпет, сам і браты ягоныя, і ўсе, хто хадзіў зь ім хаваць бацьку ягонага, пасьля пахаваньня ім бацькі свайго.
15. І ўбачылі браты Язэпавыя, што памёр бацька іхні, і сказалі: што, калі Язэп зьненавідзіць нас і захоча адпомсьціць нам за ўсё ліха, якое мы яму зрабілі?
16. І паслалі яны сказаць Язэпу: бацька твой перад сьмерцю сваёю наказваў, кажучы:
17. так скажэце Язэпу: даруй братам тваім віну і грэх іхні, бо яны зрабілі табе благое. І сёньня даруй правіны рабоў Бога бацькі твайго. Язэп плакаў, калі яму казалі гэта.
18. Прыйшлі і самыя браты ягоныя, і ўпалі перад абліччам ягоным, і сказалі: вось, мы рабы табе.
19. І сказаў Язэп: ня бойцеся, бо я баюся Бога;
20. вось, вы намышлялі супроць мяне благое; але Бог абярнуў гэта на дабро, каб зрабіць тое, што цяпер ёсьць: захаваць жыцьцё вялікай колькасьці людзей;
21. дык вось, ня бойцеся: я буду карміць вас і дзяцей вашых. І супакоіў іх ігаварыў у сэрцы ім.
22. І жыў Язэп у Егіпце сам і дом бацькі ягонага; а жыў Язэп усяго сто дзесяць гадоў.
23. І бачыў Язэп дзяцей у Яфрэма да трэцяга роду, таксама і сыны Махіра, сына Манасіінага, радзіліся на калені Язэпу.
24. І сказаў Язэп братам сваім: я паміраю; але Бог наведае вас і выведзе вас зь зямлі гэтай у зямлю, пра якую прысягаўся Абрагаму, Ісааку і Якаву.
25. І запрысягнуў Язэп сыноў Ізраілевых, кажучы: Бог наведае вас, і вынесяце косьці мае адгэтуль.
26. І памёр Язэп у сто дзесяць гадоў. І набальзамавалі яго і паклалі ў каўчэг у Егіпце.

Кніга Выслоўяў Саламонавых 31.8-32

8. Размыкай вусны свае за безгалосага і дзеля абароны ўсіх занядбаных.
9. Размыкай вусны свае дзеля правасудзьдзя і дзеля беднага і гаротнага.
10. Хто знойдзе дабрадзейную жонку? цана яе вышэй за жэмчуг.
11. Пэўнае ў ёй сэрца мужа яе, і не застанецца ён бяз прыбытку.
12. Яна аддае яму дабром, а ня злом, ва ўсе дні жыцьця свайго.
13. Здабывае воўну і лён, і ахвотна працуе сваімі рукамі.
14. Яна, як купецкія караблі, здалёку вязе свой хлеб.
15. Яна ўстае на досьвітку, і раздае ежу ў доме сваім і належнае слугам сваім.
16. Падумае пра поле, і купляе яго; ад плёну рук сваіх садзіць вінаграднік.
17. Апярэзвае сілаю сьцёгны свае і мацуе мышцы свае.
18. Яна адчувае, што занятак яе добры, і - сьветач яе ня тухне і ўначы.
19. Працягвае рукі свае да прасьніцы, і пальцы яе бяруцца за верацяно.
20. Далоню сваю яна растуляе беднаму, і руку сваю падае ўбогаму.
21. Не баіцца сьцюжы для сям'і сваёй, бо ўся сям'я яе апранута ў двайную адзежу.
22. Яна робіць сабе дываны; вісон і пурпура - вопратка яе.
23. Муж яе вядомы каля брамы, калі сядзіць са старэйшынамі зямлі.
24. Яна робіць покрывы, і прадае, і паясы дастаўляе купцам Фінікійскім.
25. Моц і прыгажосьць яе - в