Памер шрыфту
Чытаньне за 11 траўня 2018:


Дзеі Апосталаў 19.1-8

1. Калі Апалос быў у Карынфе, Павал, абышоўшы горныя землі, прыйшоў у Эфэс ізнайшоў там некаторых вучняў
2. і сказаў ім: ці прынялі вы Сьвятога Духа, увераваўшы? А яны сказалі яму: мы нават і ня чулі, ці ёсьць Дух Сьвяты.
3. Ён сказаў ім: у што ж вы хрысьціліся? Яны адказвалі: у Янава хрышчэньне.
4. Павал сказаў: Ян хрысьціў хрышчэньнем пакаяньня, кажучы людзям, каб веравалі ў Таго, Хто ідзе пасьля яго, гэта значыцца, у Хрыста Ісуса.
5. Пачуўшы гэта, яны хрысьціліся ў імя Госпада Ісуса,
6. і, калі Павал усклаў на іх рукі, зышоў на іх Дух Сьвяты, і яны пачалі гаварыць іншымі мовамі і прарочылі.
7. Усіх іх было чалавек з дванаццаць.
8. Прыйшоўшы ў сынагогу, ён не бяз страху прапаведаваў тры месяцы, гутарыў ісьведчыў пра Царства Божае.

Евангельле паводле Яна 14.1-11

1. Хай не бянтэжыцца сэрца ваша; веруйце ў Бога і ў Мяне веруйце.
2. У доме Айца Майго прыстанішча многа, а калі б ня так, Я сказаў бы вам: Я іду падрыхтаваць месца вам.
3. І калі пайду і падрыхтую вам месца, прыйду зноў і вазьму вас да Сябе, каб і вы былі, дзе Я.
4. А куды Я іду, вы ведаеце, і шлях ведаеце.
5. Тамаш сказаў Яму: Госпадзе! ня ведаем, куды ідзеш; і як можам ведаць шлях?
6. Ісус сказаў яму: Я - і шлях і праўда і жыцьцё; ніхто ня прыходзіць да Айца, як толькі церазь Мяне.
7. Калі б вы ведалі Мяне, дык ведалі б і Айца Майго. І ад сёньня ведаеце Яго, і бачылі Яго.
8. Піліп сказаў Яму: Госпадзе! пакажы нам Айца, і досыць нам.
9. Ісус сказаў яму: столькі часу Я з вамі, і ты ня ведаеш Мяне, Піліпе? хто бачыў Мяне, бачыў Айца; як жа ты кажаш: «пакажы нам Айца»?
10. Хіба ня верыш ты, што Я ў Айцы, і Айцец ува Мне? Словы, якія кажу Я вам, кажу не ад Сябе; Айцец, Які існы ўва Мне, Ён творыць дзеі.
11. Верце Мне, што Я ў Айцы, і Айцец ува Мне; а калі ня так, дык верце Мне па самых дзеях.