Памер шрыфту
Чытаньне за 26 траўня 2018:


Пасланьне да Рымлянаў 1.7-12

7. усім умілаванцам Божым у Рыме, пакліканым сьвятым: мілата вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
8. Найперш за ўсё дзякую Богу майму празь Ісуса Хрыста за ўсіх вас, што вера вашая абвяшчаецца па ўсім сьвеце;
9. сьведка мне Бог, Якому служу духам маім у зьвеставаньні Сына Ягонага, што бесьперастанку ўспамінаю пра вас,
10. заўсёды просячы ў малітвах маіх, каб воля Божая хоць цяпер паспрыяла мне прыйсьці да вас,
11. бо я вельмі прагну ўбачыць вас, каб падаць вам які дар духоўны на ўмацаваньне вашае,
12. гэта значыцца, суцешыцца з вамі верай супольнаю, вашаю і маёю.

Евангельле паводле Мацьвея 5.42-48

42. Таму, хто просіць у цябе, дай і ад таго, хто хоча пазычыць у цябе, не адварочвайся.
43. Вы чулі, што сказана: «Любі блізкага твайго і ненавідзь ворага твайго».
44. А Я кажу вам: любеце ворагаў вашых, дабраслаўляйце кляцьбітоў вашых, рабеце дабро ненавісьнікам вашым і малецеся за крыўдзіцеляў вашых і за ганіцеляў вашых;
45. каб сталіся вы сынамі Айца вашага, Які ёсьць у нябёсах; бо Ён загадвае сонцу Свайму ўзыходзіць над ліхімі і добрымі і пасылае дождж на праведных і няправедных.
46. Бо, калі вы будзеце любіць тых, што любяць вас, якая вам узнагарода? Ці жня тое самае робяць і мытнікі****?
47. І калі вы вітаеце братоў вашых толькі, што асаблівага робіце? Ці ж ня гэтак тое самае робяць і язычнікі?
48. Дык вось, будзьце дасканалыя, як дасканалы Айцец ваш Нябесны.