Памер шрыфту
Чытаньне за 22 красавіка 2017:


Дзеі Апосталаў 3.11-16

11. І як што аздароўлены кульгач не адступаўся ад Пятра і Яна, дык увесь люд у зьдзіўленьні зьбегся да іх у прытвор, называны Саламонавым.
12. Убачыўшы гэта, Пётр сказаў люду: мужы Ізраільскія! што дзівуецеся з гэтага, або чаго глядзіце на нас, быццам мы сваёй сілаю і пабожнасьцю зрабілі так, што ён ходзіць.
13. А Бог Абрагамаў і Ісаакаў і Якаваў, Бог бацькоў нашых праславіў Сына Свайго Ісуса, Якога вы прадалі і Якога зракліся перад абліччам Пілата, калі ён судзіў адпусьціць Яго.
14. Але Сьвятога і Праведнага вы адцураліся, і прасілі памілаваць чалавека-душагуба,
15. а Пачынальніка Жыцьця забілі; Гэтага Бог уваскрэсіў зь мёртвых, і мы сьведкі таго.
16. І празь веру ў імя Ягонае, імя Ягонае ўмацавала гэтага, якога вы бачыце іведаеце, і вера, якая ад Яго, дала яму ацаленьне гэтае перад ўсімі вамі.

Евангельле паводле Яна 3.22-33

22. Пасьля гэтага прыйшоў Ісус з вучнямі Сваімі ў зямлю Юдэйскую і там жыў зь імі і хрысьціў.
23. А Ян таксама хрысьціў у Яноне паблізу Саліма, бо там было многа вады; і прыходзілі туды і хрысьціліся;
24. бо Ян яшчэ ня быў увязьнены ў цямніцу.
25. Тады ў Янавых вучняў адбылася спрэчка зь Юдэямі пра ачышчэньне.
26. І прыйшлі да Яна і сказалі яму: Равьві! Той, Які быў з табою пры Ярдане, і пра Якога ты сьведчыў, вось, Ён хрысьціць і ўсе ідуць да Яго.
27. Ян сказаў у адказ: ня можа чалавек нічога прымаць на сябе, калі ня будзе дадзена яму зь неба.
28. Вы самі мне сьведкі ў тым, што я сказаў: ня я Хрыстос, але я пасланы перад Ім.
29. Хто мае нявесту, той жаніх; а жаніхоў сябра, які стаіць і слухае яго, радасьцю радуецца, чуючы голас жаніха: вось гэтая радасьць мая спраўдзілася.
30. Ён мае расьці, а я - малець.
31. Хто прыходзіць з вышыні, той і ёсць вышэйшы за ўсіх; а сутны ад зямлі зямны і ёсьць і гаворыць як сутны ад зямлі; Хто прыходзіць зь нябёсаў, ёсьць вышэйшы за ўсіх,
32. І што Ён бачыў і чуў, пра тое і сьведчыць; і ніхто ня прымае сьведчаньня Ягонага.
33. Хто прыняў Ягонае сьведчаньне, гэтым і пацьвердзіў, што Бог праўдзівы.