Памер шрыфту
Чытаньне за 15 чэрвеня 2018:


Пасланьне да Рымлянаў 11.25-36

25. Бо не хачу пакінуць вас, браты, у патайноце гэтай (каб вы не задаваліся дужа сабою), што ажарсьцьвеньне спасьцігла Ізраіля часткова, да той пары, пакуль ня ўвойдуць усе язычнікі,
26. і так увесь Ізраіль уратуецца, як напісана: «прыйдзе з Сыёна Збаўца і адверне бязбожнасьць ад Якава;
27. і гэта запавет ім ад Мяне, калі здыму зь іх грахі іхнія».
28. Што да Дабравесьця, дык яны ворагі вам; а што да выбраньня любасьнікі Божыя ад бацькоў;
29. бо дары і пакліканьне Божае - адмяніць нельга.
30. Як і вы колісь былі нслухі ў Бога, а цяпер памілаваныя, празь непаслушэнства іхняе, -
31. так і яны цяпер неслухі на памілаваньне ваша, каб і самім быць памілаванымі.
32. Бо ўсіх замкнуў Бог у непаслушэнства, каб усіх памілаваць.
33. О, бездань багацьця і мудрасьці і веданьня Божага! якія неспасьцігальныя суды Ягоныя і недасьледныя шляхі Ягоныя!
34. «Бо хто спазанаў розум Гасподні? Або хто дарадца Яму?
35. Або хто даў Яму наперад, каб Ён мусіў аддаць?»
36. Бо ўсё зь Яго, празь Яго і да Яго. Яму слава навекі вякоў. Амін.

Евангельле паводле Мацьвея 12.1-8

1. Тым часам праходзіў Ісус у суботу засеянымі палямі, а вучні Ягоныя згаладаліся і пачалі зрываць каласы і есьці.
2. Фарысэі, убачыўшы гэта, сказалі Яму: вось, вучні Твае робяць, чаго нельга рабіць у суботу.
3. А Ён сказаў ім: хіба вы ня чыталі, што зрабіў Давід, калі згаладаўся сам ітыя, што былі зь Ім?
4. Як ён увайшоў у дом Божы і еў паклбдныя хлябы, якіх нельга было есьці ні яму, ні тым, што зь ім былі, а толькі адным сьятарам?
5. Альбо ці ня чыталі вы ў законе, што ў суботы сьвятары ў храме парушаюць суботу, аднак не вінаватыя?
6. Але кажу вам, што тут нешта большае за храм;
7. калі б ведалі вы, што азначае: «міласьці хачу, але не ахвяры», не асудзілі б невінаватых;
8. бо Сын Чалавечы ёсьць Гаспадар і суботы.