Памер шрыфту
Чытаньне за 18 чэрвеня 2018:


Пасланьне да Рымлянаў 12.4-5, 15-21

4. Бо як у адным целе ў нас многа чэлесаў, але не ва ўсіх чэлесаў адно і тое самае прызначэньне,
5. так і мы многія складаем адно цела ў Хрысьце, а паасобку адно аднаго чэлесы.
[...]
15. Радуйцеся з тымі, хто радуецца, і плачце з тымі, хто плача.
16. Будзьце аднамысныя паміж сабою; ня мудруйце высока, а ідзеце сьледам за паслухмянымі; ня мройце пра сябе;
17. нікому не плацеце злом за зло, а дбайце пра добрае перад усімі людзьмі.
18. Калі можна, і ад вас тое залежыць, будзьце ў згодзе з усімі людзьмі.
19. Ня помсьціцеся за сябе, любасныя, а дайце месца гневу Божаму. Бо напісана: «Мне помста, Я адплачу», кажа Гасподзь.
20. Дык вось, калі твой вораг галодны, накармі яго; калі асьмяглы, напаі яго: бо, робячы гэта, ты зьбярэш на галаву ягоную распаленае вугольле.
21. Ня будзь пераможаны злом, а перамагай зло дабром.

Евангельле паводле Мацьвея 12.9-13

9. І перайшоўшы адтуль, увайшоў Ён у сынагогу іхнюю.
10. І вось там быў чалавек з сухою рукою. І спыталіся ў Яго: ці можна ацаляць у суботы? - каб зьвінаваціць Яго.
11. А Ён сказаў ім: ці ёсьць сярод вас такі чалавек, што, маючы адну авечку, - калі яна ў суботу ўпадзе ў яму, - ня возьме і ня выцягне яе?
12. Наколькі ж чалавек лепшы за авечку! Таму можна ў суботу дабро рабіць.
13. Тады кажа чалавеку таму: працягні руку тваю. І той працягнуў; і стала яна здаровая, як другая.