Памер шрыфту
Чытаньне за 22 чэрвеня 2018:


Пасланьне да Рымлянаў 16.1-16

1. Даручаю вам Фіву, сястру нашу, дыяканісу царквы Кенхрэйскай:
2. прымеце яе дзеля Госпада, як прыстойна сьвятым, і памажэце ёй, у чым яна будзе мець патрэбу ў вас; бо і яна была памочніцаю многім і мне самому.
3. Вітайце Прыскілу і Акілу, супрацоўнікаў маіх у Хрысьце Ісусе,
4. якія галаву сваю клалі за маю душу, якім ня я адзін дзякую, а і ўсе цэрквы зь язычнікаў, - і дамовую іхную царкву.
5. Вітайце любаснага мне Эпанета, які ёсьць пачатак Ахаі дзеля Хрыста.
6. Вітайце Марыям, якая шмат працавала для нас.
7. Вітайце Андроніка і Юнію, родзічаў маіх і вязьняў са мною, якія праславіліся сярод апосталаў і яшчэ раней за мяне ўверавалі ў Хрыста.
8. Вітайце Амплія, любаснага мне ў Госпадзе.
9. Вітайце Урбана, супрацоўніка нашага ў Хрысьце, і Стахія, любаснага мне.
10. Вітайце Апялеса, выпрабаванага ў Хрысьце. Вітайце верных з дому Арыставулавага.
11. Вітайце Ірадыёна, родзіча майго. Вітайце з сваякоў Наркіса тых, якія ў Госпадзе.
12. Вітайце Трыфону і Трыфосу, якія працуюць у Госпадзе.
13. Вітайце Руфа, выбранага ў Госпадзе, і маці ягоную і маю.
14. Вітайце Асінкрыта, Флягонта, Ерма, Патрова, Ярмія і іншых зь імі братоў.
15. Вітайце Філалога і Юлію, Нірэя і сястру ягоную, і Алімпана, і ўсіх зь імі сьвятых.
16. Вітайце адно аднаго з цалаваньнем сьвятым. Вітаюць вас усе цэрквы Хрыстовыя.

Евангельле паводле Мацьвея 13.4-9

4. І калі сеяў ён, адно ўпала пры дарозе, і наляцелі птушкі і падзяўблі тое;
5. іншае ўпала на мясьціны камяністыя, дзе няшмат было зямлі, і неўзабаве ўзышло, таму што зямля была ня глыбокая.
6. А калі ўзышло сонца, завяла і, як ня мела карэньня, засохла;
7. іншае ўпала ў церне, і вырасла церне і заглушыла яго;
8. іншае ўпала на добрую зямлю і ўрадзіла плод: адно ў сто разоў, а другое ўшэсьцьдзясят, а тое ў трыццаць.
9. Хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе!