Памер шрыфту
Чытаньне за 9 ліпеня 2018:


1-е пасланьне да Карынцянаў 9.13-18

13. Хіба ня ведаеце, што слугі пры храме кормяцца з храма? што слугі пры ахвярніку бяруць долю з ахвярніка?
14. Так сама і Гасподзь наказаў прапаведнікам Дабравесьця жыць са зьвеставаньня.
15. Але я не карыстаўся нічым такім. І напісаў гэта на тое, каб так было мне; бо мне лепей памерці, чым каб хто зьнішчыў славу маю.
16. Бо, калі я зьвястую, дык няма мне чым хваліцца, бо гэта мусовы абавязак мой, і гора мне, калі не зьвястую!
17. Бо калі раблю гэта з добрае волі, дык мецьму ўзнагароду; а калі ня з добрае волі, дык выконваю толькі даверанае мне служэньне.
18. За што ж мне ўзнагарода? За тое, што, прапаведуючы Дабравесьце, зьвястую пра Хрыста бескарысьліва, не карыстаючыся маёй уладаю ў зьвеставаньні.

Евангельле паводле Мацьвея 16.1-6

1. І падступіліся фарысэі і садукеі і, спакушаючы, прасілі Яго паказаць ім азнаку зь неба.
2. А Ён сказаў ім у адказ: вечарам вы кажаце: будзе пагода, бо неба агністае;
3. і раніцай: сёньня непагадзь, бо неба агніста-хмарнае. Крывадушнікі! аблічча неба вы ўмееце адрозьніваць, а азнакаў часу ня можаце?
4. Род ліхі і пералюбны азнакі шукае, і азнака ня дасца яму, акрамя азнакі Ёны прарока. І пакінуўшы іх, адышоў.
5. І перапраўляючыся на другі бок, вучні Ягоныя забыліся ўзяць хлябоў.
6. Ісус сказаў ім: глядзеце, сьцеражэцеся закваскі фарысэйскай і садукейскай.