Памер шрыфту
Чытаньне сьвятому:


Дзеі Апосталаў 19.1-8

1. Калі Апалос быў у Карынфе, Павал, абышоўшы горныя землі, прыйшоў у Эфэс ізнайшоў там некаторых вучняў
2. і сказаў ім: ці прынялі вы Сьвятога Духа, увераваўшы? А яны сказалі яму: мы нават і ня чулі, ці ёсьць Дух Сьвяты.
3. Ён сказаў ім: у што ж вы хрысьціліся? Яны адказвалі: у Янава хрышчэньне.
4. Павал сказаў: Ян хрысьціў хрышчэньнем пакаяньня, кажучы людзям, каб веравалі ў Таго, Хто ідзе пасьля яго, гэта значыцца, у Хрыста Ісуса.
5. Пачуўшы гэта, яны хрысьціліся ў імя Госпада Ісуса,
6. і, калі Павал усклаў на іх рукі, зышоў на іх Дух Сьвяты, і яны пачалі гаварыць іншымі мовамі і прарочылі.
7. Усіх іх было чалавек з дванаццаць.
8. Прыйшоўшы ў сынагогу, ён не бяз страху прапаведаваў тры месяцы, гутарыў ісьведчыў пра Царства Божае.

Евангельле паводле Яна 1.29-34

29. На другі дзень бачыць Ян Хрыста, Які ідзе да яго, і кажа: вось Ягня Божае, Якое бярэ на Сябе грэх сьвету;
30. Гэта Той, пра Якога я сказаў; пасьля мяне прыйдзе Муж, Які існаваў да мяне, бо Ён быў раней зя мяне;
31. я ня ведаў Яго; але дзеля таго прыйшоў хрысьціць у вадзе, каб Ён зьяўлены быў Ізраілю.
32. І сьведчыў Ян, кажучы: я бачыў Духа, што сыходзіў зь неба, як голуб, і быў Ён на Ім;
33. я ня ведаў Яго; але Той, Хто паслаў мяне хрысьціць у вадзе, сказаў мне: на каго, убачыш, сыходзіць Дух і застаецца на Ім, Той ёсьць - Хто хрысьціць Духам Сьвятым;
34. і я бачыў і засьведчыў, што Гэты ёсьць Сын Божы.