Памер шрыфту

Цітыты з Бібліі

Я Гасподзь, Бог твой... Хай ня будзе ў цябе іншых багоў перад абліччам Маім (1 запаведзь, Выхад 20:2-3)
Не рабі сабе куміра і ніякай выявы таго, што на небе ўгары, і што на зямлі ўнізе і што ў вадзе ніжэй зямлі (2 запаведзь, Выхад 20:4)
Не вымаўляй імя Госпада, Бога твайго, марна, бо Гасподзь не пакіне без пакараньня таго, хто вымаўляе імя Яго марна (3 запаведзь, Выхад 20:7)
Памятай дзень суботні, каб сьвяціць яго; шэсьць дзён працуй і рабі ўсякія дзеі твае, а дзень сёмы - субота Госпаду, Богу твайму: не рабі ў гэты ніякай працы... таму дабраславіў Гасподзь дзень суботні і асьвяціў яго (4 запаведзь, Выхад 20:8-11)
Шануй бацьку твайго і маці тваю, каб падоўжыліся дні твае на зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе (5 запаведзь, Выхад 20:12)
Не забівай (6 запаведзь, Выхад 20:13)
Ня чыні пералюбу (7 запаведзь, Выхад 20:14)
Ня крадзь (8 запаведзь, Выхад 20:15)
Не кажы ілжывага сьведчаньня на блізкага твайго (9 запаведзь, Выхад 20:16)
Ня прагні дому блізкага твайго; ня прагні жонкі блізкага твайго... нічога, што ў блізкага твайго (10 запаведзь, Выхад 20:17)
Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 ... 11