Памер шрыфту

Цітыты з Бібліі

Ня судзеце паводле выгляду, а судзеце судом справядлівым(Паводле Яна Сьвятое Дабравесьце 7:24)
Бо якім судом судзіце, такім вас судзіць будуць; і якою мераю мерыце, такою і вам будуць мерыць(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 7:2)
Таму, адкінуўшы ману, гаварэце праўду кожны блізкаму свайму, бо мы чэлесы адзін аднаму(Пасланьне Сьв.Ап. Паўла да Эфэсянаў 4:25)
Дабрашчасныя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:8)
Хто краў, больш ня крадзь, а лепей працуй, робячы сваімі рукамі карыснае, каб было з чаго выдзяляць таму, хто мае патрэбу(Пасланьне Сьв.Ап. Паўла да Эфэсянаў 4:28)
А Я кажу вам: любеце ворагаў вашых, дабраслаўляйце кляцьбітоў вашых, рабеце дабро ненавісьнікам вашым і малецеся за крыўдзіцеляў вашых і за ганіцеляў вашых; каб сталіся вы сынамі Айца вашага(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:44-45)
Iсус Хрыстос учора і сёньня і навекі Той самы(Пасланьне Сьв.Ап. Паўла Да Габрэяў 13:8)
Палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім разуменьнем тваім... палюбі блізкага твайго, як самога сябе на гэтых дзьвюх запаведзях грунтуецца ўвесь закон і прарокі(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 22:37-40)
Хто сее скупа, той скупа і пажне; а хто сее шчодра, той шчодра і пажне(Другое Пасланьне Сьв.Ап. Паўла Да Карынфянаў 9:6)
Старонкі: 1 ... 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11