Памер шрыфту

Цітыты з Бібліі

А тым часам жывуць вось гэтыя тры: вера, надзея, любоў; але любоў зь іх найбольшая (1-ае Пасланьне сьв. ап. Паўла да Карынфянаў 13:13)
Не давайцеся ў зман; дрэнныя суполькі псуюць добрыя норавы (1-ае Пасланьне сьв. ап. Паўла да Карынфянаў 15:33)
Калі кажам, што ня маем грэху, ашукваем самі сябе, і праўды няма ў нас (1-ае Саборнае Пасланьне сьв. ап. Яна Багаслова 1:8)
А хто мае дастатак на сьвеце, але, бачачы брата свайго ў нястачы, зачыняе ад яго сэрца сваё, - як застаецца ў тым любоў Божая? Дзеці мае! будзем любіць ня словам альбо языком, а ўчынкамі і праўдаю (1-ае Саборнае Пасланьне сьв. ап. Яна Багаслова 3:17-18)
У любові няма страху, а дасканалая любоў праганяе страх, бо ў страху ёсьць пакута; хто баіцца, той не дасканалы ў любові (1-ае Саборнае Пасланьне сьв. ап. Яна Багаслова 4:18)
Дабрашчасныя ўбогія духам, бо іх ёсьць Царства Нябеснае (Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:3)
Дабрашчасныя тыя, што плачуць, бо яны суцешацца (Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:4)
Дабрашчасныя лагодныя, бо яны ўспадкуюць зямлю (Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:5)
Дабрашчасныя тыя, хто жадае і прагне праўды, бо яны спатоляцца (Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:6)
Дабрашчасныя міласэрныя, бо яны памілаваны будуць (Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:7)
Старонкі: 1 ... 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 ... 11