Памер шрыфту

Цітыты з Бібліі

Дабрашчасныя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць (Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:8)
Дабрашчасныя міратворцы, бо яны сынамі Божымі назавуцца (Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:9)
Дабрашчасныя гнаныя за праўду, бо іх ёсьць Царства Нябеснае (Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:10)
Дабрашчасныя вы, калі будуць вас ганьбіць і гнаць і ўсякім словам ліхім несправядліва зьневажаць за Мяне (Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:11)
Радуйцеся і весялецеся, бо ўзнагарода ваша вялікая на нябёсах: так гналі прарокаў, што былі перад вамі (Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:12)
Ніякае брыдкае слова хай не выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае на будаўніцтва ў веры, каб яно давала мілату слухачам (Пасланьне сьв. ап. Паўла да Эфэсянаў 4:29)
Вось таму няма апраўданьня табе, кожны чалавеча, што судзіш другога; бо тым самым судом, якім судзіш другога, асуджаеш сам сябе (Пасланьне сьв. ап. Паўла да Рымлянаў 2:1)
I ня гэтым толькі, але хвалімся і жальбамі, ведаючы, што ад жальбы ідзе цярплівасьць, ад цярплівасьці дасьведчанасьць, ад дасьведчанасьці надзея (Пасланьне сьв. ап. Паўла да Рымлянаў 5:3-4)
Калі я гавару мовамі чалавечымі і анёльскімі, а любові ня маю, дык я - медзь звонкая, альбо кімвал гулкі (Пасланьне сьв. ап. Паўла да Карынфянаў 13:1)
Калі маю дар прароцтва, і ведаю ўсе таямніцы, і маю ўсякія веды і ўсю веру, так што магу і горы перастаўляць, а ня маю любові, - дык я нішто (Пасланьне сьв. ап. Паўла да Карынфянаў 13:2)
Старонкі: 1 ... 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 ... 11