Памер шрыфту

Цітыты з Бібліі

I калі я раздам усю маёмасьць маю і аддам цела маё на спаленьне, а любові ня маю, - няма мне ў тым ніякай карысьці (Пасланьне сьв. ап. Паўла да Карынфянаў 13:3)
Не зважай на пустыя чуткі, не давай рукі тваёй бязбожніку, каб ня быць сьведкам няпраўды (Выхад 23:1)
Ня йдзі за большасьцю на благое і не вырашай цяжбіны, адступаючы з большасьцю ад праўды (Выхад 23:2)
Мудрыя спадкуюць славу, а непапраўныя немысьлі - ганьбу (Кніга Выслоўяў Саламонавых 3:35)
Лепей упакорвацца духам з лагоднымі, чым дзяліць здабычу з гардзеямі (Кніга Выслоўяў Саламонавых 16:19)
У вушы неразумнаму не кажы, бо ён занядбае разумныя словы твае (Кніга Выслоўяў Саламонавых 23:9)
Лепш кавалак чэрствага хлеба і зь ім мір, чым дом, поўны заколатага быдла, з разладам (Кніга Выслоўяў Саламонавых 17:1)
Шмат задумаў у сэрцы ў чалавека, але збудзецца толькі задуманае Госпадам(Кніга Выслоўяў Саламонавых 19:21)
Хто затуляе вуха сваё ад ляманту беднага, той і сам будзе лямантаваць - іня будзе пачуты(Кніга Выслоўяў Саламонавых 21:13)
Голы я выйшаў з чэрава маці маёй, голы і вярнуся. Гасподзь даў, Гасподзь і ўзяў, хай будзе імя Гасподняе дабраславёна!(Кніга Ёва 1:21)
Старонкі: 1 ... 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 ... 11