Памер шрыфту

Цітыты з Бібліі

Не сьпяшайся да гневу духам тваім, бо гняздуецца гнеў у сэрцы бязглуздых(Кніга Эклезіяста 7:9)
Бо пры многасьці мудрасьці множыцца й скруха; і хто памнажае спазнаньне, той памнажае і боль(Кніга Эклезіяста 1:18)
I вось убачыў я, што няма нічога лепшага чалавеку, як радавацца з учынкаў сваіх: бо гэта - доля яго; хто ж бо яго прывядзе паглядзець на тое, што пасьля яго будзе?(Кніга Эклезіяста 3:22)
Хто сярод жывых, той мае яшчэ надзею, бо і сабаку жывому лепей, чым мёртваму льву(Кніга Эклезіяста 9:4)
I зноў я пабачыў пад сонцам, што ня ўвішным пасьпяховы бег дастаецца, не адважным - перамога, ня мудрым - хлеб, і не ў разумных - багацьце, і ня ўмельцам - прыхільнасьць, а ад пары й нагоды залежаць яны(Кніга Эклезіяста 9:11)
Хто капае яму, сам упадзе ў яе, і хто ставіць сетку, сам будзе улоўлены ёю (Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 27:29)
Навушнік апаганьвае сваю душу і будзе ненавідзім ўсюды, дзе толькі жыць будзе (Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 21:31)
Не давай вадзе выхаду, ні злы жонцы - улады, а калі яна не ідзе пад рукою тваёю, то адатні яе ад плоці тваёй (Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 25:28-29)
Не рабі зла, і цябе не напаткае зло; адыходзь ад няпраўды, і яна збочыць зь цябе (Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 7:1-2)
Падчас сытасці ўспамінай пра час голаду, і ў дні багацця - аб беднасьці і нястачы (Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 18-25)
Старонкі: 1 ... 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 ... 11