Друк
15.09.2016
Катэхетычны каледж у Баранавічах запрашае на навучаньне
 
Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў г. Баранавічы (Пінская дыяцэзія) працягвае прыём абітурыентаў да 1 кастрычніка 2016 году на 2016/2017 навучальны год.

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага — першая ў Беларусі сьвецкая каталіцкая навучальная ўстанова. Як інфармуе сайт Катэхетычнага каледжу, дзякуючы аптымальна арганізаванай навучальнай дзейнасьці і адданай працы высокакваліфікаваных выкладчыкаў, студэнты каледжу маюць магчымасьць атрымаць веды па тэалогіі, гісторыі Царквы, біблістыцы, педагогіцы, філасофіі, псіхалогіі, а таксама прайсьці духоўную фармацыю і разьвіць свае таленты.

Сярод мэтаў Катэхетычнага каледжу — умацаваньне веры, пашырэньне рэлігійных ведаў і разьвіцьцё хрысьціянскай культуры.

Дакументы, неабходныя для паступленьня ў каледж:

- заява (напісаная ўласнаручна);
- біяграфія (напісаная ўласнаручна);
- рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;
- копiі пасьведчаньняў аб сакрамантах хросту і канфірмацыі;
- 2 фотаздымкi (3х4);
- копiя атэстату аб агульнай сярэдняй адукацыі або iншыя дакументы аб адукацыi;
- копiя пашпарту;
- медычная даведка па форме 086.
 
Пажадана перад падачай дакументаў скантактавацца з сакратарыятам каледжу па тэлефоне або праз электронную пошту і ўзгадніць час падачы дакументаў.
 
Пры падачы дакументаў абітурыенту належыць вызначыцца са сьпецыялізацыяй. Набор студэнтаў адбываецца ў адну з груп па сьпецыялізацыі на выбар:
 
1. Катэхетыка (для жадаючых працаваць катэхетам).
2. Агульная тэалогія (без права выкладаньня катэхізіса).
3. Сямейны кансультант у галіне залежнасьцяў.
4. Сямейны кансультант.
 
Дакументы прымаюцца кожны дзень (акрамя суботы і нядзелі) у сакратарыяце каледжу з 9.00 да 13.00.
 
Адрас каледжу: 225411 г. Баранавічы, вул. Т. Шаўчэнкі, 6.
 
Падрабязная інфармацыя па тэлефонах:
тэл/факс: 8 (0163) 57-93-07; 8 (0163) 57-93-14
МТС: +375295135792
e-mail: callegge@gmail.com
сайт: catcollege.by
 
Залічэнне адбываецца на падставе экзамену з катэхізіса і вуснай кваліфікацыйнай размовы.
 
Да навучаньня прымаюцца асобы ад 18 гадоў.
 
Навучаньне ў каледжы працягваецца тры гады (ад кастрычніка па чэрвень уключна) па завочнай форме навучаньня ў першую і трэцюю суботу і нядзелю месяца.
 
© 2017 Газета "ЦАРКВА"