Друк
14.12.2016
Памяці сьвятара, які гарэў вераю
 
Сьвятар-рэдэмптарыст з Горадні Зьміцер Чарнель піша пра свайго духоўнага настаўніка і былога душпастыра грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Горадні а. Віктара Данілава, які спачыў на 90 годзе жыцьця ў Яраслаўлі.
 
Айцец Віктар Данілаў у капліцы ў Горадні.
7 сьнежня памёр а. Віктар Данілаў — сьвятар, які ўвёў мяне ў хрысьціянства і сфармаваў асновы майго рэлігійнага сьветапогляду.
 
Айцец Віктар гарэў вераю і запальваў гэтым полымем іншых. І наколькі моцнаю і жывою была яго вера, настолькі вялікаю была яго мудрасьць.
 
Яго вялікім жаданьнем было ня проста прывесьці асобных людзей да Бога, а выхаваць эліту, якая бы будавала грамадзтва на груньце Божай волі. Асабістай марай а. Віктара было навяртаньне Расеі да Каталіцкай Царквы. Галоўным інструментам дасягненьня сваіх мараў ён лічыў фармаваньне ў вернікаў моцнай каталіцкай сьвядомасьці.
 
Гэтага хачу пажадаць усім нам, каб мы выходзілі ў веры за межы асабістай пабожнасьці, каб мы несьлі веру ў грамадзтва і былі сьвядомымі сваёй прыналежнасьці да адзінай сусьветнай Каталіцкай Хрыстовай Царквы розных народаў і традыцыяў.
 
Айцец Віктар, маліся за нас!
 
З намі застаюцца кнігі нашага айца — гл. сайт а. Віктара Данілава «Путь истина и жизнь».
Аўтабіяграфічная кніга а. Віктара Данілава: «Мой шлях да Бога і да Каталіцкай Царквы».

 
© 2017 Газета "ЦАРКВА"