Друк
18.10.2016
Мітрапаліт Кандрусевіч: жыць у поўнай царкоўнай еднасьці — каштоўны дар Божы
 
З нагоды 420-х угодкаў абвяшчэньня царкоўнай Уніі ў Берасьці Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі накіраваў сьвятарам і вернікам Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы віншавальнае слова.
 
Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у сваім пасланьні, якое ён даслаў 16 кастрычніка 2016 году на імя Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і Архімандрыт Сяргей Гаек на аўдыенцыі ў Сьвятога Айца Францішка ў дні адкрыцьця выставы беларускіх ікон у Ватыкане, 18 траўня 2016 г. (Фота: L’Osservatore Romano).
Архімандрыта Сяргея (Гаека), назваў каштоўным дарам той Божы плён, які прынесла царкоўная унія, падпісаная ярархамі Кіеўскай мітраполіі 18 кастрычніка (8 паводле старога стылю) 1596 году на саборы ў Берасьці. Зьверхнік Менска-Магілёўскай рыма-каталіцкай архіяпархіі выказаў радасьць з магчымасьці жыць і супрацоўнічаць разам з грэка-католікамі дзеля збаўленьня людзей у поўнай царкоўнай Еднасьці ўжо ў незалежнай Беларусі.
 
На думку рыма-каталіцкага ярарха, вельмі важна і каштоўна, што літургічныя і духовыя традыцыі – усходняя і заходняя – сумесна ўзбагачаюць сёньня духовае жыцьцё вернікаў нашай Бацькаўшчыны.
 
Ніжэй прапануем поўны тэкст Віншавальнага слова Старшыні Канферэнцыіі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды 420-годдзя абвяшчэньня Берасьцейскай Уніі.
 
***
 
Дастойны Архімандрыт Сяргей,
пачэсныя Сьвятары, Манахі і Манахіні,
дарагія вернікі Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі!
 
Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі жадаю перадаць усім вам сардэчныя словы віншаваньня і духовай салідарнасьці ў гэты час, калі адзначаеце 420 гадоў абвяшчэньня Берасьцейскай Уніі на Сінодзе ў Берасьці.
 
Праз Акт царкоўнай Уніі на Сінодзе ў Берасьці 16-18 кастрычніка 1596 г. ярархі Ўсходняй Царквы і Каталіцкага Касьцёлу лацінскага абраду на нашых землях атрымалі каштоўны Дар Божы — жыць і супрацоўнічаць дзеля збаўленьня людзей у поўнай царкоўнай Еднасьці, у духу братэрства і салідарнасьці.
 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і Архімандрыт Сяргей Гаек на аўдыенцыі ў Сьвятога Айца Францішка ў дні адкрыцьця выставы беларускіх ікон у Ватыкане, 18 траўня 2016 г. (Фота: L’Osservatore Romano).
Супольная душпастырская праца ярархаў і сьвятароў Уніяцкай Царквы і Рыма-Каталіцкага Касьцёлу ў мінулым прынесла багаты плён у сферы духовага жыцьця, адукацыі, культуры, архітэктуры, мастацтва.
 
У каталіцкіх сьвятынях, перад цудадзейнымі іконамі згодна маліліся вернікі двух абрадаў і чэрпалі сілы для супольнага мужнага сьведчаньня Евагельля — у часы супакою і ў часы перасьледу.
 
Ужо больш за 25 гадоў вернікі Грэка-Каталіцкай Царквы і вернікі Рыма-Каталіцкага Касьцёлу ў Беларусі могуць зноў адкрыта вызнаваць каталіцкую веру і супольна сьведчыць пра каштоўны Дар Еднасьці, якой Хрыстос жадаў для ўсіх сваіх вучняў.
 
У гэтыя сьвяточныя для вас дні, ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, хачу выказаць радасьць з супольнага сьведчаньня і супрацоўніцтва ўжо ў незалежнай Беларусі. Гэта вельмі важна і каштоўна, што літургічныя і духовыя традыцыі – усходняя і заходняя – сумесна ўзбагачаюць духовае жыцьцё вернікаў нашай Бацькаўшчыны.
 
Праз заступніцтва Багародзіцы, супольна шанаванай вернікамі дзьвюх традыцый, няхай усіх вас блаславіць Міласэрны Хрыстос Чалавекалюбец.
 
+ Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч,
Мітрапаліт Менска-Магілёўскі,
Старшыня ККББ
 
© 2017 Газета "ЦАРКВА"