Царква
Ня гневайся на злачынцаў, не зайздросьці несправядлівым, бо яны, як трава, неўзабаве скошаны будуць, і як былінка зялёная, завянуць
(Псалтыр 36:1-2)
Галоўная Бібліятэка: Рэлігійная літаратура
Памер шрыфту


1.1 Мб
Протапрасьвітар Віктар Данілаў. Мой шлях да Бога і да Каталіцкай Царквы
Данілаў Віктар. Мой шлях да Бога і да Каталіцкай Царквы.— Полацак: Грэка-каталіцкая рэлігійная грамада г. Полацка, 2004.— 100 с.

ISBN 985-6448-13-1

Кніга «Мой шлях да Бога і да Каталіцкай Царквы» беларускага грэка-каталіцкага сьвятара Віктара Данілава, які больш за 7 гадоў правёў у сталінскіх лагерах, — гэта дакумент эпохі. У ёй чытач даведаецца пра складаны шлях а. Віктара Данілава ад атэізму да Бога і да Каталіцкай Царквы.

Аўтар распавядае пра тое, як ва ўмовах недахопу рэлігійнай інфармацыі можна было з атэіста стаць перакананым хрысьціянінам. Вырашальным на гэтым шляху было імкненьне да праўды, жаданьне зразумець сэнс чалавечага існаваньня і вялікая праца над сабой. Гэтая кніга — сьведчаньне чалавека, які больш за ўсё палюбіў праўду і цалкам прысьвяціў сваё жыцьцё служэньню гэтай праўдзе.

Аўтар кнігі, айцец Віктар Данілаў, нарадзіўся 20 ліпеня 1927 году ў Яраслаўлі. У 1948 годзе будучы сьвятар, а тады студэнт 1-га курсу Яраслаўскага педагагічнага інстытуту, за свае крытычныя заўвагі адносна Сталіна быў абвінавачаны ў антысавецкай агітацыі. Згодна з гэтым абвінавачваньнем ён быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўленьня волі і накіраваны ў лагер для асабліва небясьпечных палітычных злачынцаў. Заключэньне ён адбываў у Іньце, што ў Рэспубліцы Комі. У 1951 годзе ён быў зноў арыштаваны па падазрэньні ў падрыхтоўцы ўцёкаў з лагеру. Сьледчым даказаць гэта не ўдалося, але тэрмін зьняволеньня для яго быў павялічаны яшчэ на 10 гадоў. У 1955 годзе, пасьля сьмерці Сталіна, Віктар Данілаў быў вызвалены па амністыі, праз сем з паловай гадоў лагероў. Пазьней будучы сьвятар быў поўнасьцю рэабілітаваны.

Жыцьцё і навука не даваліся яму проста, бо падчас студыяў ён знаходзіўся пад тайным наглядам КГБ. На яго пісалі даносы, па палітычных матывах яму забаранілі паступаць у асьпірантуру; не давалі магчымасьці ўладкавацца на працу. Супрацоўнікі КГБ некалькі разоў праводзілі ў яго кватэры вобыск. Але, нягледзячы на ўсе гэтыя цяжкасьці, Віктар Данілаў не губляўся і цьвёрда трымаўся сваёй жыцьцёвай лініі. Ва ўмовах заканадаўчых абмежаваньняў на рэлігійную дзейнасьць, што існавалі ў той час у Савецкім Саюзе, ён працягваў займацца хрысьціянскай асьветай людзей.

Ня маючы нармальнай магчымасьці працаваць па сваёй сьпецыяльнасьці ды матэрыяльна забясьпечваць сям’ю ў Яраслаўлі, Віктар Данілаў наважыўся пераехаць у каталіцкі раён СССР — у Заходнюю Беларусь. Пазнаёміўшыся з гарадзенскім каталіцкім духавенствам, у 1967 годзе ён пераехаў жыць у Горадню. Там уладкаваўся інжынерам-эканамістам і пачаў прапаведаваць каталіцтва.

Прыкладна ў той самы час Віктар Данілаў наладзіў кантакты з студэнтам праваслаўнай духоўнай Акадэміі — Дзьмітрыем Дудко, які жыў у Маскве, з якім некалі разам сядзеў у адным канцлагеры. Ён пазнаёміў Віктара Данілава з праваслаўным сьвятаром-праваабаронцам Глебам Якуніным. Частыя дыскусіі з а. Дзьмітрыем Дудко пра Царкву і каталіцтва прывялі да знаёмства з а. Аляксандрам Менем, якога а. Дудко ахарактарызаваў «у душы католікам». Сяброўскія стасункі Віктара Данілава з айцом А. Менем працягваліся некалькі гадоў.

У 1970-ыя гады Віктар Данілаў патаемна атрымліваў багаслоўскую адукацыю ў падпольных структурах Грэка-Каталіцкай Царквы. У 1976 годзе мітрапаліт Уладзімір Стэрнюк, які на працягу больш чым 20 гадоў узначальваў Грэка-Каталіцкую Царкву ў СССР ва ўмовах падпольля, удзяліў яму сьвятарскія сьвячаньні.

Да 1994 году а. Віктар Данілаў займаўся місіянерскай працай, перакладамі дапаможнай рэлігійнай літаратуры для Рыжскай рыма-каталіцкай духоўнай семінарыі, адзінай ва ўсім былым СССР.

Пасьля выхаду Грэка-Каталіцкай Царквы з вымушанага падпольля стала магчымае афіцыйнае прызначэньне для душпастырскай дзейнасьці. У 1992 годзе царкоўныя ўлады прызначылі айца Віктара Данілава парахам Гарадзенскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай. У 1999 годзе а. Віктар Данілаў прызначаны дэканам парафіяў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, а ў 2000 годзе ўзьведзены ў сан протапрасьвітара. У тым жа годзе пабываў у Рыме, меў асабістую сустрэчу з Папам Янам Паўлам II.

Айцец Віктар Данілаў вядомы ня толькі як перакладчык, ён зьяўляецца аўтарам шэрагу арыгінальных твораў рэлігійна-багаслоўскага характару. Пасьля выхаду на пеньсію вярнуўся на радзіму і жыве ў Яраслаўлі.
Тэгі: а. Віктар Данілаў, Каталіцкая Царква, БГКЦ, вера, хрысьціянства, Горадня
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 403 разоў (-ы)
Бібліятэка
Гісторыя Царквы
Сьвятлана Марозава. Дзейнасьць Уніяцкай Царквы па кансалідацыі беларускага народу
Малітоўнікі
Акафіст да Духа Сьвятога
Боская Літургія між сьвятымі айца нашага Яна Залатавуснага (беларускай лацінкай)
Службы 1-га тыдня Вялікага посту
Сьпеўнікі
Боская Літургія сьв. Яна Залатавуснага. Ноты для хору
Рэлігійная літаратура
Протапрасьвітар Віктар Данілаў. Мой шлях да Бога і да Каталіцкай Царквы
Літургічны каляндар
нядзеля
ЛЮТАГА
Сёньняшняе чытаньне:
ЛІТУРГІЧНЫ КАЛЯНДАР
Пошук у літургічным календары
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2018 год можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты «Царква»;
Памятка для вернiкаў
Біблія па-беларуску
Катэдральны пляц
27.10.2016
Дзе можна адвучыцца на сьвятара БГКЦ і набыць Біблію па-беларуску?
Міхаіл Батура, Бягомаль
15.09.2015
Хто мой сын па вераспавяданьні?
Андрэй, г. Магілёў
08.07.2015
Пра царкоўныя запіскі і інтэнцыі падчас Літургіі
Алег, г. Менск
Найбольш чытанае
30.01.2018
Мой Бог...
24.12.2017
Сустрэча з Ісусам Хрыстом дазваляе зразумець вартасьць супрацоўніцтва і адзінства
Апытаньне
Царкоўная Унія 1596 году ў Берасьці: памылка, шанец, непазьбежнасьць?..
Шкодная інтрыга палякаў і езуітаў супраць рускага праваслаўнага насельніцтва
Памылка, якая прывяла да паланізацыі
Шанец, каб аднавіць Царкву часоў першых хрысьціянаў
Выкананьне Хрыстовага запавету
Непазьбежнасьць гісторыі: мы жывём паміж Захадам і Ўсходам
Нешта для мяне зусім незразумелае
Ня ведаю
Прагляд адказаў
Статыстыка сайту
Хто Вы па веравызнаньні?
Праваслаўны
Рыма-католік
Грэка-католік
Евангельскі хрысьціянін
Проста хрысьціянін
Атэіст
Язычнік
Яшчэ ня ведаю
Іншае
Прагляд адказаў