Царква
У любові няма страху, а дасканалая любоў праганяе страх, бо ў страху ёсьць пакута; хто баіцца, той не дасканалы ў любові
(1-ае Саборнае Пасланьне сьв. ап. Яна Багаслова 4:18)
Пра Газету «Царква»
«ЦАРКВА» — беларуская рэлігійная культурна-асьветніцкая газета.

Газета асьвятляе жыцьцё грэка-каталіцкіх супольнасьцяў у Беларусі і ў іншых краінах сьвету, зьмяшчае афіцыйныя дакументы Царквы, удзяляе ўвагу праблемам экуменізму і хрысьціянскай еднасьці, друкуе матэрыялы па гісторыі Ўніяцкай Царквы і іншую рэлігійна-асьветніцкую інфармацыю.

Выдавец: Грэка-каталiцкая парафія сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў г. Берасьці

Галоўны рэдактар: а. Ігар Кандрацьеў

Выпускны рэдактар: Ігар Бараноўскі

Адказны рэдактар: а. Андрэй Крот, STL

Беларуская грэка-каталіцкая газета «Царква» была заснавана менскімі грэка-каталіцкімі парафіямі ў 1995 годзе. Першы нумар газеты выйшаў на Вялікі пост, 20 сакавіка 1995 году. Рэдакцыя тады месьцілася ў Полацку, а першым галоўным рэдактарам газеты быў ераманах Валеры Алексійчук (з 1999 г. — ераманах Бенядыкт, ігумен Сьвята-Ўсьпенскай Уніўскай Лаўры; на пачатку верасьня 2010 г. хіратанізаваны на дапаможнага біскупа Львоўскай архіяпархіі УГКЦ). Над выпускам першых шасьці нумароў газеты (да сяр. 1996 г.) працавала менская моладзь і супрацоўнікі выдавецтва «Унія».

Пачынаючы з Вялікадня 1996 году, ад сьпецвыпуску газеты № 7-8, прысьвечанага 400-гадоваму юбілею Берасьцейскай Уніі, газета «Царква» ствараецца ў Берасьці намаганьнямі вернікаў мясцовай парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя, а з 27 лістапада 1997 году, пасьля перарэгістрацыі друкаванага выданьня, берасьцейская грэка-каталіцкая парафія стала таксама заснавальнікам і выдаўцом газеты «Царква».

Газета «Царква» выходзіла раз на квартал, яе заўсёды можна было набыць ва ўсіх грэка-каталіцкіх парафіях і асяродках Беларусі, а таксама ў многіх рыма-каталіцкіх касьцёлах. Ад моманту заснаваньня газеты на яе можна было таксама падпісацца праз каталог «Белпошты» ў любым аддзяленьні сувязі Беларусі. Шмат асобнікаў газеты «Царква» рэгулярна дасылалася ў розныя гарады і краіны сьвету нашым чытачам, вернікам і сябрам Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, якія жывуць у Польшчы, Украіне, Расеі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Італіі, Чэхіі, Нямеччыне.

Наклад газеты за часы яе існаваньня ў сярэднім складаў 1500-2500 асобнікаў, аднак адзін з першых нумароў газеты і нумары, што выйшлі ў канцы 2006 году, мелі наклад да 7500 асобнікаў. У 2007-2009 гадах газета «Царква» выдавалася накладам 2500-4000 асобнікаў.

Да 2011 году было выдадзена 65 нумароў газеты «Царква». З сярэдзіны 2010 году існуе толькі як інтэрнэт-выданьне.

Наш разьліковы рахунак для ахвяраваньняў:

№ 3015220710013 у ЦБУ ЗАТ «Абсалютбанк» у г.Берасьці, МФО 153001898, УНП 200558013

Апошнія навіны
10.08.2017 Навіны
У Менску прайшло духоўна-асьветніцкае сьвята ў гонар Скарыны
06.08.2017 Відэа
500 гадоў Скарынаўскай Бібліі
05.08.2017 Відэа
Францішак Скарына. Чалавек сьвету
28.07.2017 Гісторыя Царквы
Адшуканы новыя дакументы з сьледчай справы а. Фабіяна Абрантовіча
21.07.2017 Навіны
У Горадні малітоўна ўзгадалі айца Віктара Данілава
15.07.2017 Навіны
Кардынал пасьмяротна стаў праведнікам народаў сьвету
14.07.2017 Царква і грамадзтва
Найпрыгажэйшая...
10.07.2017 Відэа
Дзеля ўмацаваньня Еднасьці. Мітрапаліт Язэп Руцкі
08.07.2017 Навіны
Папа паведаміў пра царкоўную сулучнасьць з новаабраным мелхіцкім патрыярархам
06.07.2017 Навіны
Удзельнікі грэка-каталіцкай пілігрымкі будуць натхняцца спадчынай Скарыны
Літургічны каляндар
субота
ЖНІЎНЯ
Сёньняшняе чытаньне:
ЛІТУРГІЧНЫ КАЛЯНДАР
Пошук у літургічным календары
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2017 год можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты «Царква»;
Памятка для вернiкаў
Біблія па-беларуску
Катэдральны пляц
27.10.2016
Дзе можна адвучыцца на сьвятара БГКЦ і набыць Біблію па-беларуску?
Міхаіл Батура, Бягомаль
15.09.2015
Хто мой сын па вераспавяданьні?
Андрэй, г. Магілёў
08.07.2015
Пра царкоўныя запіскі і інтэнцыі падчас Літургіі
Алег, г. Менск
Найбольш чытанае
24.05.2017
Япіскап Бенядыкт Алексійчук: Беларусь і Ўсходняя Ўкраіна мелі аднолькавыя стартавыя ўмовы, а вынікі — несувымерныя
02.07.2017
Ірына Дубянецкая: Наш пераклад Бібліі — для ўсіх беларусаў
06.07.2017
Удзельнікі грэка-каталіцкай пілігрымкі будуць натхняцца спадчынай Скарыны
31.05.2017
Ва Ўкраіне смутак — памёр былы першаярарх УГКЦ
27.05.2017
Беларуская царква трапіла ў лік найлепшых будынкаў Лондану за 2016 год. Інтэрвію з архітэктарам
Апытаньне
Царкоўная Унія 1596 году ў Берасьці: памылка, шанец, непазьбежнасьць?..
Шкодная інтрыга палякаў і езуітаў супраць рускага праваслаўнага насельніцтва
Памылка, якая прывяла да паланізацыі
Шанец, каб аднавіць Царкву часоў першых хрысьціянаў
Выкананьне Хрыстовага запавету
Непазьбежнасьць гісторыі: мы жывём паміж Захадам і Ўсходам
Нешта для мяне зусім незразумелае
Ня ведаю
Прагляд адказаў
Статыстыка сайту
Хто Вы па веравызнаньні?
Праваслаўны
Рыма-католік
Грэка-католік
Евангельскі хрысьціянін
Проста хрысьціянін
Атэіст
Язычнік
Яшчэ ня ведаю
Іншае
Прагляд адказаў