Царква
Няскора ўчыняецца суд над благімі справамі; таму не баіцца сэрца сыноў чалавечых чыніць ліхату
(Кніга Эклезіяста 8:11)
Галоўная Відэа
500 гадоў Скарынаўскай Бібліі
500 гадоў таму, 6 жніўня 1517 году, палачанін Францішак Скарына выдаў у Празе першую беларускую кнігу — Псалтыр.

Скарынава Біблія — гэта, безумоўна, беларуская Біблія, бо нашым суайчыньнікам з Полацку было зроблена яе ўкладаньне, мастацкае афармленьне, каментаваньне, напісаныя прадмовы і пасьляслоўі на стараабеларускай мове. Мова выдадзенага Скарынам перакладу біблійных тэкстаў — царкоўнаславянская ў (стара-)беларускай рэдакцыі.

Скарына ня толькі надрукаваў Біблію. Ён стаў яшчэ і перакладчыкам Сьвятога Пісаньня, выкарыстоўваючы для гэтага царкоўнаславянскі тэкст, чэшскую Біблію 1506 году і Вульгату Гераніма (пераклад Бібліі на лацінскую мову, выкананы ў IV стагоддзі). У кожнай з кніг ён зьмясціў аўтарскую прадмову, на палях патлумачыў незразумелыя словы. Упершыню ў кірылічнай традыцыі Скарына ўвёў тытульны ліст, прамежкі паміж словамі, водступы-абзацы, а таксама адмовіўся ад скарачэньняў словаў. У пачатку кожнага разбдзелу зьявіўся кароткі зьмест. Такім чынам, перад намі выдавец, перакладчык і інтэрпрэтатар у адной асобе.

Францішак Скарына надрукаваў 20 кніг Старога Запавету (таксама называецца лічба ў 23 кнігі — калі лічыць кожную кнігу Царстваў паасобку). Іх агульная назва: «Библия руска выложена докторомъ Францискомъ Скориною из славного града Полоцька, Богу ко чти и людемъ посполитымъ к доброму научению». Большасць з іх былі выдадзены ў 1517−1519 гадах, «Деания и посълания Апостольская» з’явіліся ў 1525-м. Вядома таксама пра існаваньне асобных рукапісных кніг Ф. Скарыны. Такім чынам, ён, магчыма, пераклаў усе кнігі Бібліі. Або ён ня змог іх надрукаваць, або асобнікі не захаваліся.

Наклад кніг, якія выдаваліся да Скарыны, складаў 200−300 асобнікаў. Маюцца зьвесткі, што асобныя кнігі, якія выдаў Скарына, мелі да 1,5 тысячы асобнікаў. Таму з яго друкарні ў Празе выйшла да 10 тысяч кніг.

У часы Скарыны адзін з перапісчыкаў, Мацей Дзясяты, які працаваў пісарам у канцылярыі ВКЛ, перапісваў Біблію на царкоўнаславянскай мове пяць гадоў (1502−1507). Памер яго кнігі не на шмат перавышаў аб’ём 23 выданьняў Скарыны. За той час, пакуль Мацей перапісаў адну кнігу, Скарына надрукаваў тысячы асобнікаў. Для 16 стагоддзя гэта была сапраўдная рэвалюцыя.

На дадзены момант у сьвеце вядома ўсяго 519 асобнікаў кніг Францішка Скарыны. 353 з іх знаходзяцца на тэрыторыі Расеі, 47 — ва Ўкраіне, па 28 — у Беларусі і Польшчы, 20 — у Славеніі, 18 — у Даніі, 11 — у Велікабрытаніі і Германіі. Беларускія асобнікі можна ўбачыць у Нацыяльнай бібліятэцы Беларусі, дзе працуе Музей кнігі. Нядаўна ў Менску прайшла прэзентацыя кнігі «Сусьветная спадчына Францыска Скарыны». У ёй упершыню пад адной вокладкай прадстаўленыя ўсе кнігі Скарыны. Прычым, адразу на трох мовах (беларускай, расейскай і ангельскай). Зрэшты, асобныя выданьні знакамітага палачаніна факсімільна перавыдадзеныя, таму чытач можа замовіць у бібліятэцы нават тыя выданьні, арыгіналы якіх знаходзяцца за мяжой.






Тэгі: Францішак Скарына, Біблія, кнігадрукаваньне, хрысьціянства

Гл. таксама:
У Менску прайшло духоўна-асьветніцкае сьвята ў гонар Скарыны
Францішак Скарына. Чалавек сьвету
Біблейскае таварыства заклікала актыўна адсьвяткаваць 500-годдзе беларускага перакладу Бібліі
Праблемы канфесійнага статусу Скарыны і яго час
Сьвятар, які сьведчыць любоў да Бога і Бацькаўшчыны
Сістэма Orphus
Гэтае відэа глядзелі 29 разоў (-ы)
Архіў відэа

Каб несьці сьвятло Хрыстова людзям у сьвеце

Упершыню з часоў скасаваньня Уніі грэка-каталіцкі мітрапаліт Кіеўскі адслужыў сьв. Літургію ў Беларусі

500 гадоў Скарынаўскай Бібліі

Францішак Скарына. Чалавек сьвету

Дзеля ўмацаваньня Еднасьці. Мітрапаліт Язэп Руцкі

Вёска Баруны, Ашмянскі раён. Цудадзейны абраз

«Цуд яднаньня распачаўся» — фільм Супольнасьці «Chemin Neuf»

Напярэдадні Раства грэка-каталіцкі сьвятар а. Яўген Усошын распавёў пра сваё пакліканьне і БГКЦ сёньня

У Берасьці падчас сьвята парафіі ў 420-ыя ўгодкі Уніі асьвяцілі крыж на каплічцы

Перадумовы і значэньне Берасьцейскай Уніі

Паніхіда ў памяць уніятаў у Вяда

Хіратонія двух новых сьвятароў БГКЦ
Старонкі: 1 2 3 4 5    
Апошнія навіны
27.10.2017 Навіны
Рымскі Архірэй рэарганізаваў структуры Сірыйска-Малабарскай Царквы
20.10.2017 Навіны
У юбілей 100-годдзя Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Папа заклікаў усходніх католікаў да цярплівай і адважнай малітвы
19.10.2017 Навіны
Сапраўдны экуменізм патрабуе пакоры і мужнасьці
18.10.2017 Відэа
Каб несьці сьвятло Хрыстова людзям у сьвеце
16.10.2017 Царква і грамадзтва
Папа назваў сьмяротнае пакараньне нечалавечай мерай
14.10.2017 Навіны
Папа Францішак сустрэўся з ўсходнімі патрыярхамі і вярхоўнымі архібіскупамі
10.10.2017 Навіны
Першаярарх УГКЦ: будзьце пэўныя, мы будзем адстойваць вашыя патрэбы і вашыя правы
08.10.2017 Навіны
Кардынал Леанарда Сандры пабываў з візітам у Румыніі
05.10.2017 Сьвятло Ўсходу
Першаярарх УГКЦ: «Я з асаблівым хваляваньнем малюся тут з вамі і за вас»
04.10.2017 Царква і грамадзтва
Царква любіць Еўропу і верыць у яе будучыню
Літургічны каляндар
пятніца
СЬНЕЖНЯ
Сёньняшняе чытаньне:
Пост
ЛІТУРГІЧНЫ КАЛЯНДАР
Пошук у літургічным календары
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2017 год можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты «Царква»;
Памятка для вернiкаў
Біблія па-беларуску
Катэдральны пляц
27.10.2016
Дзе можна адвучыцца на сьвятара БГКЦ і набыць Біблію па-беларуску?
Міхаіл Батура, Бягомаль
15.09.2015
Хто мой сын па вераспавяданьні?
Андрэй, г. Магілёў
08.07.2015
Пра царкоўныя запіскі і інтэнцыі падчас Літургіі
Алег, г. Менск
Найбольш чытанае
30.09.2017
Зьверхнік УГКЦ і каталіцкія ярархі Еўропы пазнаёміліся з жыцьцём грэка-католікаў у Менску
02.10.2017
Упершыню з часоў скасаваньня Уніі грэка-каталіцкі мітрапаліт Кіеўскі адслужыў сьв. Літургію ў Беларусі
10.10.2017
Першаярарх УГКЦ: будзьце пэўныя, мы будзем адстойваць вашыя патрэбы і вашыя правы
20.10.2017
У юбілей 100-годдзя Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Папа заклікаў усходніх католікаў да цярплівай і адважнай малітвы
18.10.2017
Каб несьці сьвятло Хрыстова людзям у сьвеце
Апытаньне
Царкоўная Унія 1596 году ў Берасьці: памылка, шанец, непазьбежнасьць?..
Шкодная інтрыга палякаў і езуітаў супраць рускага праваслаўнага насельніцтва
Памылка, якая прывяла да паланізацыі
Шанец, каб аднавіць Царкву часоў першых хрысьціянаў
Выкананьне Хрыстовага запавету
Непазьбежнасьць гісторыі: мы жывём паміж Захадам і Ўсходам
Нешта для мяне зусім незразумелае
Ня ведаю
Прагляд адказаў
Статыстыка сайту
Хто Вы па веравызнаньні?
Праваслаўны
Рыма-католік
Грэка-католік
Евангельскі хрысьціянін
Проста хрысьціянін
Атэіст
Язычнік
Яшчэ ня ведаю
Іншае
Прагляд адказаў