Царква
Пакуль ты жывы і дыханне ў табе, не замяняе сябе нікім, бо лепей, каб дзеці прасілі цябе, чым табе глядзець у рукі сыноў тваіх
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 23:21-22)
Галоўная Відэа
Ісідар Кіеўскі і Флярэнцкая унія
Постаці мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Русі Ісідара, які на працягу ўсяго свайго жыцьця быў адданым прыхільнікам паяднаньня Ўсходняй і Заходняй Цэркваў, а таксама стаў прадстаўніком Русі на Фэрара-Флярэнцкім саборы (1438—1445), была прысьвечана публічная лекцыя вядомых расейскіх дасьледчыкаў Сяргея Бр’юна, Аляксея Кара-Мурзы і Максіма Кліменкі. Лекцыя адбылася 19 сакавіка 2018 году ў Ахматаўскім доме ў Маскве.

У расейскай і праваслаўнай гістарыяграфіі імя мітрапаліта Ісідара набыло ўстойлівае адмоўнае адценьне. Яно асацыюецца са «здрадай» праваслаўя і адрынутай рускім народам уніяй. Аднак пры больш пільным разглядзе Мітрапаліт Кіеўскі Ісідар, які пасьля стаў кардыналам Рымскай Царквы, паўстае як адзін з самых яркіх візантыйскіх багасловаў і інтэлектуалаў свайго часу, як абаронца праваслаўных на землях Рэчы Паспалітай і Міжземнамор’я, як прыхільнік еднасьці хрысьціянаў. Мітрапаліт Ісідар быў непрыязна сустрэты ў Маскве вялікім князем маскоўскім Васілём II Цёмным, як пастаўлены супраць яго волі. Але, будучы дасьведчаным дыпламатам, здолеў пераканаць маскоўскага ўладара ў неабходнасьці скліканьня новага Ўсяленскага сабору, на якім бы праваслаўныя пераканалі каталікоў (лацінянаў) адмовіцца ад дагматычных новаўвядзеньняў, што паслужыла б прымірэньню хрысьціянскага Захаду і Ўсходу ды выратаваньню Візантыі і Грэцкай Царквы. Мітрапаліт Ісідар стаў адным з самых прыкметных удзельнікаў Фэрара-Флярэнцкага сабору і прыхільнікам уніі. Гэты мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі адслужыў адзіную літургію ва Ўсьпенскім саборы Маскоўскага Крамля з памінаньнем усіх пяці патрыярхаў (Рыма, Канстанцінопаля, Александрыі, Антыёхіі і Ерусаліма). Гэта быў апошні мітрапаліт, абраны і пастаўлены для ўсёй Русі ў Канстанцінопалі. Пасьля гэтага маскоўская мітраполія аддзялілася ад кіеўскай, і ў Маскве пачалі абіраць мітрапалітаў без узгадненьня і бласлаўленьня патрыярха. І менавіта Ісідар, ужо як патрыярх, адслужыў апошнюю літургію ў Канстанцінопальскай Сафіі напярэдадні падзеньня гораду. Горада, які ён абараняў да канца.

У сваім выступе Сяргей Бр’юн — навуковы супрацоўнік Інстытуту сьв. Фамы (Масква), гісторык хрысьціянскага Ўсходу, аўтар публікацыяў па гісторыі Царквы і царкоўнаму мастацтву, паказаў гісторыю і лёс складанай і супярэчлівай асобы мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Русі Ісідара (1386—1458), які быў адным з самых выдатных інтэлектуалаў і філосафаў свайго часу. Ісідар на працягу ўсяго свайго жыцьця быў адданым прыхільнікам ідэі пераадоленьня рознагалосьсяў і паяднаньня Заходняй і Ўсходняй Цэркваў. Дасьледчык спыніўся на яго вялікай місіі, на яго актыўным удзеле ў працы Фэрара-Флярэнцкага сабору, яго ролі ў падпісаньні Флярэнцкай уніі, што да гэтага часу зьяўляецца прадметам вострых дыскусіяў навукоўцаў усяго сьвету. Таксама навуковец зьвярнуў увагу на прыкметнае месца спадкаемцаў Уніі ў сучасным хрысьціянскім сьвеце, асабліва на Блізкім Усходзе і Сьвятой Зямлі.

Вядомы расейскі філосаф і гісторык Аляксей Кара-Мурза — дасьледчык «Рускай Італіі», Віцэ-прэзідэнт Флярэнцкага таварыства, аўтар шматлікіх кніг і навуковых артыкулаў пра знаходжаньне знакамітых расейцаў у Італіі — у сваім выступе засяродзіўся на важных і цікавых падрабязнасьцях арганізацыі і правядзеньня Фэрара-Флярэнцкага сабору 1438—1445 гг., на якім была падпісаная Флярэнцкая унія.

Напрыканцы лекцыі выступіў гісторык Максім Кліменка (Афіны), які свой выступ прысьвяціў ролі Ісідара Кіеўскага ў захаваньні Візантыйскага сьвятаайцоўскага пісьменства, грэцкай вучонасьці.
Тэгі: унія, Ісідар, мітрапаліт Кіеўскі, Фэрара-Флярэнцкі сабор, хрысьціянства

Гл. таксама:
Раство ў сучасным сьвеце
Як разьвіваўся беларускі біблійны пераклад?
Праблемы канфесійнага статусу Скарыны і яго час
Беларуская эліта — з сем’яў уніяцкіх сьвятароў
Пачаткі хрысьціянства ў Беларусі
Сістэма Orphus
Гэтае відэа глядзелі 131 разоў (-ы)
Архіў відэа

Сьвятар Пахом Кавалёў: анкалагічная хвароба ёсьць знакам Божым

Спрэчныя праблемы Берасьцейскай уніі. Лекцыя Леаніда Цімашэнкі

Уніяцтва вачыма музыкі Лявона Вольскага

Асьвячэньне патрыяршага сабору УГКЦ

Прэзентацыя БГКЦ

Малітва Папы Францішка з ярархамі Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў

Біскуп Б. Гудзяк. Царква ХХІ ст.: выклікі служэньня ў глабалізаваным сьвеце

50 гадоў таму адбыўся II Ватыканскі Сабор

Музычны майстар-клас гурта “Кана” ў Жодзіна

Урачыстая беатыфікацыя Папы Яна Паўла II

Пра новага Першаярарха УГКЦ

Відэа-запрашэньне на Сусьветны Дзень моладзі 2011 г. у Мадрыдзе
   Старонкі:  1 2 34 5    
Апошнія навіны
24.10.2018 Сьвятло Ўсходу
Быць спадкаемцамі сьв. Кірылы і Мятода — зьвяртацца да людзей на зразумелай мове
19.10.2018 Навіны
Сьвяты Пасад пракаментаваў раскол паміж Масквой і Канстанцінопалем
08.10.2018 Навіны
Зьверхнік УГКЦ: «Экуменізм трэба забраць з рук дыпламатаў»
05.10.2018 Гісторыя Царквы
Праваслаўныя беларусы — народ без сваёй Царквы
22.09.2018 Навіны
Архімандрыт Сяргей (Гаек) пра чаканьні беларусаў ад сустрэчы з Папам у краінах Балтыі
19.09.2018 Бібліятэка
Вінцук Адважны. Унія на Палесьсі
05.09.2018 Навіны
У БГКЦ і ў супольнасьці рэдэмптарыстаў распачаў служэньне новы дыякан
31.08.2018 Бібліятэка
Боская Літургія між сьвятымі айца нашага Яна Залатавуснага
15.08.2018 Бібліятэка
Архiў унiяцкiх мiтрапалiтаў. Т. 1
09.08.2018 Бібліятэка
Сьвятлана Марозава. Берасьцейская царкоўная унія 1596 г. у беларускай гістарыяграфіі
Літургічны каляндар
серада
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:
ЛІТУРГІЧНЫ КАЛЯНДАР
Пошук у літургічным календары
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2018 год можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты «Царква»;
Памятка для вернiкаў
Біблія па-беларуску
Катэдральны пляц
27.10.2016
Дзе можна адвучыцца на сьвятара БГКЦ і набыць Біблію па-беларуску?
Міхаіл Батура, Бягомаль
15.09.2015
Хто мой сын па вераспавяданьні?
Андрэй, г. Магілёў
08.07.2015
Пра царкоўныя запіскі і інтэнцыі падчас Літургіі
Алег, г. Менск
Найбольш чытанае
05.10.2018
Праваслаўныя беларусы — народ без сваёй Царквы
22.09.2018
Архімандрыт Сяргей (Гаек) пра чаканьні беларусаў ад сустрэчы з Папам у краінах Балтыі
08.10.2018
Зьверхнік УГКЦ: «Экуменізм трэба забраць з рук дыпламатаў»
19.10.2018
Сьвяты Пасад пракаментаваў раскол паміж Масквой і Канстанцінопалем
24.10.2018
Быць спадкаемцамі сьв. Кірылы і Мятода — зьвяртацца да людзей на зразумелай мове
Апытаньне
Царкоўная Унія 1596 году ў Берасьці: памылка, шанец, непазьбежнасьць?..
Шкодная інтрыга палякаў і езуітаў супраць рускага праваслаўнага насельніцтва
Памылка, якая прывяла да паланізацыі
Шанец, каб аднавіць Царкву часоў першых хрысьціянаў
Выкананьне Хрыстовага запавету
Непазьбежнасьць гісторыі: мы жывём паміж Захадам і Ўсходам
Нешта для мяне зусім незразумелае
Ня ведаю
Прагляд адказаў
Статыстыка сайту
Хто Вы па веравызнаньні?
Праваслаўны
Рыма-католік
Грэка-католік
Евангельскі хрысьціянін
Проста хрысьціянін
Атэіст
Язычнік
Яшчэ ня ведаю
Іншае
Прагляд адказаў