Царква
А Я кажу вам: любеце ворагаў вашых, дабраслаўляйце кляцьбітоў вашых, рабеце дабро ненавісьнікам вашым і малецеся за крыўдзіцеляў вашых і за ганіцеляў вашых; каб сталіся вы сынамі Айца вашага
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:44-45)
Галоўная Катэдральны пляц

Я священик УГКЦ. Хочу знати все про Білоруську ГКЦ. Які сайти Ви мені порекомендуєте?

о. Петро Голіней
06.07.2008
Слава Ісусу Хрысту!
Рады вітаць Вас, а. Пётр!

У Інтэрнэце ня так шмат можна знайсьці інфармацыі пра БГКЦ. Афіцыйны сайт БГКЦ пакуль ня створаны. Таму, акрамя сайту газеты “Царква”, можам параіць Вам сайт парафіі сьв. Язэпа ў Менску: http://svjazep.org

Варта пазнаёміцца з сайтам “Часасловец” http://chasaslovec.carkva.by
На ім зьмешчаны літургічныя пераклады а. Аляксандра Надсана, Апостальскага візітатара беларусаў-католікаў у замежжы (гэта афіцыйныя літургічныя тэксты БГКЦ), а таксама яго кнігі, словы, казаньні, біяграфіі, гутаркі і г.д.

Інфармацыя пра гісторыю Ўніяцкай Царквы і сучаснае жыцьцё БГКЦ часам зьяўляецца таксама на розных беларускіх сайтах:

- Беларуская служба Радыё “Свабода”: http://svaboda.org
- часопіс ARCHE-пачатак: http://arche.by
- штотыднёвік “Наша ніва”: http://www.nn.by і інш.

Усяго добрага!

Ігар Бараноўскі,
выпускны рэдактар газеты “Царква”
Сістэма Orphus

Гэты адказ чыталі 251 разоў (-ы)