Царква
Бо ўсякая прырода зьвяроў і птушак, плазуноў і марскіх жывёлін таймуецца і ўтаймавана прыродаю чалавечай, а язык утаймаваць ніхто зь людзей ня можа: гэта - неўтаймавальнае ліха; ён поўны сьмяротнай атруты
(Саборнае Пасланьне Сьв.Ап. Якава 3:7-8)
Галоўная Катэдральны пляц

Vitaju Vas! Paviedamicie, kali łaska, dze ŭ Chicago (abo u USA) greka-katalickaja biełaruskaja ci ruskaja parafija. Dziakuj.

Ernestas
19.12.2008

Добры дзень, Ernestas!

Каб адказаць на Вашае пытаньне, мы зьвязаліся з беларускім грэка-каталіцкім сьвятаром а. Ігарам Лабацэвічам, які жыве цяпер у ЗША і служыць у адной з грэка-каталіцкіх парафіяў русінскай япархіі. Вось што ён нам паведаміў:

"На жаль, у Чыкага няма больш беларускай грэка-каталіцкай царквы ад 2003 году. Я сюды спазьніўся на 2 гады. (З 1960-ых гг. у Чыкага існавала беларуская парафія Хрыста Збаўцы, аднак з цягам часу вернікі — хто разьехаўся ў іншыя мясьціны, хто ўжо памёр. Таму царкоўныя ўлады перадалі царкву, дзе маліліся беларусы, румынскім грэка-католікам. — Рэд. газеты "Царква"). Але я спрабую наладзіць кантакты з былымі парафіянамі ў Чыкага, каб час ад часу даязджаць туды і служыць для іх. Расейскіх грэка-каталікоў у Чыкага таксама няма.

Мой тэлефон для кантактаў: 2166321089,  e-mail: labacevich@hotmail.com.

Літаральна днямі я пачаў рабіць на Google pages сайт для кантактаў: http://sites.google.com/site/adzinstva. Запрашаю ўсіх беларусаў, хто цікавіцца грэка-каталіцтвам, зьвязвацца са мною".

Да гэтага адказу хочам Вам паведаміць, што ў Чыкага ёсьць украінская грэка-каталіцкая царква — сабор сьв. Уладзіміра і Вольгі. Сайт у інтэрнэце гэтай парафіі глядзіце тут: http://ukrainianchicago.com.

Магчыма Вам, Ernestas, спатрэбяцца адрас і кантакты гэтай украінскай грэка-каталіцкай парафіі ў Чыкага:

Душпастыры парафіі:

— а. мітрафорны протапрасьвітар Іван А. Кротэць, тэл. (312) 455-0178

— а. Мірон Панчук, тэл. (312) 666-6051, e-mail: mpanchuk@aol.com

Адрас сабору сьв. Уладзіміра і Вольгі:

739 N. Oakley Blvd., Chicago Il 60612, тэл. для кантактаў: (773) 486-9263

Адрас парафіяльнага цэнтру:

2247 W.Chicago Ave., Chicago, Il 60622, тэл. (773) 384-6400.

Прапануем таксама зайсьці на сайт "Візантыйская Каталіцкая Царква ў Амерыцы / Byzantine Catholic Church in America", дзе Вы знойдзіце багатую інфармацыю пра структуры розных Каталіцкіх Цэркваў візантыйскай традыцыі, якія ёсьць у Амерыцы, а таксама і пра іншых усходніх католікаў.

Тэгі: грэка-каталікі, Чыкага, ЗША, а. Ігар Лабацэвіч

Гл. таксама:
Сьвятар, які служыў у Беларусі, прызначаны кіруючым біскупам грэка-каталіцкай япархіі ў Чыкага
Як разьвіваўся беларускі біблійны пераклад?
Цi зьяўляецца сёньня Русінская Грэка-Каталіцкая Царква незалежнай ад Украінскай і па якім календары жыве? Дзякуй.
Уніяцкі сьвятар на “Тытаніку”
Душпастырская праграма візіту ў Беларусь Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
Сістэма Orphus

Гэты адказ чыталі 278 разоў (-ы)