Царква
Няма нічога таемнага, што ня выйшла б на яву, ні схаванага, што не зрабілася б вядомым і ня выкрылася б
(Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце 8:17)
Галоўная Катэдральны пляц

Я жадаю перайсці ў грэка-каталіцкую царкву, але я жыву ў Расеі, г.Кемерово. Адкажыце, калі ласка, ці ёсць царква у Сібіры.

Алесь
06.02.2009

Дарагі Алесь!

Мы зьвязаліся з грэка-каталіцкімі сьвятарамі, якія працуюць у Сібіры, і папрасілі іх адказаць на Вашае пытаньне. Адказ Вам падрыхтаваў ераманах Руслан Піх з Пракоп'еўску Кемераўскай вобл. Калі застануцца нейкія пытаньні - пішыце нам, будзем рады дапамагчы. Або пішыце а. Руслану Піху: iermruslan@gmail.com

Слава Ісусу Хрысту!

У Расеі і ў Сібіры ў прыватнасьці ёсьць пэўная колькасьць грэка-каталіцкіх супольнасьцяў, якія практыкуюць сваю веру ва ўсходнім абрадзе.

Гістарычна гэтак склалася, што вельмі шмат украінцаў, асабліва галічанаў, было вывезена ў сталінскія часы ў Сібір, і гэтыя людзі заставаліся вернымі сваёй Царкве. Таму сёньня ў Сібіры ёсьць некалькі грэка-каталіцкіх супольнасьцяў. Вядома ж, ёсьць і сьвятары, якія служаць для гэтых людзей.

У Кемераўскай вобл. такія грэка-каталіцкія супольнасьці ёсьць у г.Пракоп'еўску і Новакузьнецку. У Новакузьнецку ў 2007 годзе быў асьвячаны новы храм, які стаў першай грэка-каталіцкай царквой у Расеі. У Кемерава ж, дзе Вы жывеце, ёсьць толькі рыма-каталіцкая супольнасьць, якой апякуюцца айцы з Згуртаваньня Найсьвяцейшага Выбавіцеля (рэдэмптарысты) лацінскага абраду.
 
Калі Вы, Алесь, хочаце стаць, калі я правільна Вас зразумеў, каталіком і пры гэтым застацца ва ўсходнім абрадзе, то Вам трэба зьвярнуцца да аднаго з прапанаваных ніжэй сьвятароў.

1. Таму як Вы жывеце ў Кемерава, Вы можаце зьвярнуцца да айцоў-рэдэмптарыстаў з Кемерава. Толькі Вам трэба адразу сказаць ім, што, уступаючы ў Каталіцкую Царкву, Вы хочаце застацца ва ўсходнім абрадзе. Гэта азначае, што Вы можаце практыкаваць сваю веру і ў лацінскім абрадзе паколькі ў самым Кемерава пакуль няма грэка-каталіцкага сьвятара, але пры гэтым не пераходзіць у лацінскі абрад. 

2. Вы можаце зьвярнуцца да айцоў у Пракоп'еўску, яны таксама рэдэмптарысты, але ўсходняга абраду, служаць там для грэка-католікаў ва ўсходнім абрадзе і для рыма-католікаў - у лацінскім. Вось адрас і кантакты:

ПРОКОПЬЕВСК, приход Матери Божьей Неустанной Помощи, настоятель: о. Дмитрий Новосад, CSs.R.
653000 г.Прокопьевск Кемеровской обл., ул. Охотская, 81

тел./ факс (38466) 99 103.

3. Таксама Вы можаце зьвярнуцца да айца Аляксея Бараньнікава, які служыць у Новакузьнецку, таксама ў двух абрадах. Вось яго кантакты:

НОВОКУЗНЕЦК, приход Пресвятой Богородицы Непорочногo Зачатия, храм св.Иоанна Златоуста
настоятель: прот. Алексей Баранников

654018 г.Новокузнецк Кемеровской обл., ул. Кирова 60, кв. 5  
г.Новокузнецк, а/я 7406

тел. (3843) 770 461.

Сістэма Orphus

Гэты адказ чыталі 253 разоў (-ы)