Царква
Цярпеньнем вашым ратуйце душы вашыя
(Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце 21:19)
Галоўная Катэдральны пляц

Слава Христу! Скажите, может ли римо-католик быть миропомазан в греко-католической церкви? Спасибо.

Аня
19.02.2009

Можа, калі такі лацінскі каталік пражывае там, дзе няма рыма-каталіцкіх цэркваў, а толькі грэка-каталіцкія. Таксама, калі грэка-каталіцкі сьвятар правамоцна хрысьціць лацінскага каталіка, або калі рыма-каталік знаходзіцца ў небясьпецы сьмерці і просіць гэтай сьв. Тайніцы ў нашага сьвятара (кан. 696).

Калі Вы хочаце быць мірапамазанай у грэка-каталіцкай царкве не дзеля вышэйапісаных прычынаў, дык трэба, каб грэка-каталіцкі сьвятар зьвярнуўся па дазвол да лацінскіх дыяцэзыяльных уладаў у Вашым канкрэтным выпадку. У нас, у Лёндане, я аднойчы мірапамазваў беларуса лацінскага абраду ў нашай царкве з дазволу Архідыяцэзіі Вэстмінстэру.

Каталік лацінскага абраду застаецца паводле права лаціньнікам і пасьля мірапамазаньня ў нашым абрадзе.

а. Сяргей Стасевіч

Сістэма Orphus

Гэты адказ чыталі 303 разоў (-ы)