Царква
Хто сярод жывых, той мае яшчэ надзею, бо і сабаку жывому лепей, чым мёртваму льву
(Кніга Эклезіяста 9:4)
Галоўная Катэдральны пляц

У мяне ёсць хросны сын, ён хрышчаны ў праваслаўі. Калі я перайду у грэка-рымскую Царкву, то ў якой веры мне яго выхоўваць? Ці магу я, будучы католікам, выхоўваць яго ў праваслаўі?

Алесь
11.03.2009

Абавязак хроснага і пераход у грэка-каталіцтва

За хрысьціянскае выхаваньне дзіцяці ў першую чаргу нясуць адказнасьць яго родныя бацькі, а хросныя дапамагаюць ім у гэтым. Калі бацькі дзіцяці – практыкуючыя праваслаўныя, то, вядома ж, нельга “пераманьваць” іх альбо дзяцей у Грэка-Каталіцкую Царкву.
 
Аднак у Беларусі і Расеі часта здараецца, што прыналежнасьць бацькоў да Праваслаўнай Царквы толькі намінальная. У такой сітуацыі, калі, напрыклад, яны папросяць Вас вадзіць дзіця ў нядзельную школку пры грэка-каталіцкай парафіі, ня трэба адмаўляцца.
 
Калі ж бацькі будуць настойваць на выхаваньні дзіця ў Праваслаўнай Царкве, Вы мусіце дапамагчы ім у гэтым, выхоўваючы хросьніка як сапраўднага хрысьціяніна. У любым выпадку Вашая прыналежнасьць да Грэка-Каталіцкай Царквы не перашкодзіць Вам выхоўваць дзіця ў праваслаўнай традыцыі, бо мы маем шмат супольнага – Сьвятое Пісаньне, сем Сьвятых Тайнаў, літургічная традыцыя і г.д.

Варта дадаць, што выбар той ці іншай Царквы – гэта заўсёды сьвядомае рашэньне кожнага чалавека, а ня нейкае наканаваньне. Калі Вы перакананыя ў сапраўднасьці Каталіцкай Царквы і хочаце перадаць гэтае перакананьне свайму хросьніку – будзьце для яго найперш прыкладам сапраўднага хрысьціянскага жыцьця. Тады ён, дасягнуўшы паўналецьця, можа і сам зробіць выбар на карысьць Грэка-Каталіцкай Царквы.

а. Андрэй Крот,
г. Горадня

Тэгі: праваслаўны, Грэка-Каталіцкая Царква, дзіця, выхаваньне, хрысьціянства

Гл. таксама:
Памяці сьвятара, які гарэў вераю
Што ўяўляе сабой грэка-каталіцкая Царква?
Быць Царквою – несьці Божае блаславеньне ўсім людзям
Яўген Усошын — ад грузчыка да сьвятара
Беларускі грэка-каталіцкі сьвятар: насілу да веры ніхто не прыводзіць
Сістэма Orphus

Гэты адказ чыталі 266 разоў (-ы)