Царква
Ня йдзі за большасьцю на благое і не вырашай цяжбіны, адступаючы з большасьцю ад праўды
(Выхад 23:2)
Галоўная Катэдральны пляц

У меня есть следующий вопрос: Известно, что Католическая Церковь на II Ватиканском Соборе приняла известные экуменические решения. Я имею ввиду “Декларацию об отношении Церкви к нехристианским религиям”, в которой есть весьма смущающие меня высказывания об иудаизме, исламе и некоторых разновидностях язычества (индуизм и буддизм). У меня вопрос: как ЭТО согласуется с основным христианским догматом о том, что есть только один Бог - триединый Отец, Сын и Святой Дух? Некоторые православные писатели пишут теперь, что католики отказались от Христа и превратились в неоязыческую религию. У меня вопрос: как нужно понимать эту экуменическую декларцию II Ватиканского Собора? С уважением.

Денис
14.05.2009

Каталіцкая Царква і нехрысьціянскія рэлігіі

Хрыстос уваскрос!

Шаноўны Дзяніс, мы зразумелі сутнасьць Вашых пытаньняў адносна Дэкларацыі пра адносіны Царквы да нехрысьціянскіх рэлігіяў «Nostra Aetate», якія выклікалі ў Вас непаразуменьне, і гатовыя дапамагчы ў іх разьвязаньні.

Па-першае, адкажам на самую агульную частку Вашага пытаньня: як разумець Дэкларацыю «Nostra Aetate» («Наш час»). Дзеля гэтага варта зьвярнуць увагу на мэту і прычыну зьяўленьня гэтай Дэкларацыі, а таксама на паняцьці пошуку Бога і Божага Аб’яўленьня.

Дэкларацыя «Nostra Aetate» напісана з прычыны неабходнасьці даць адказ Царквы на актуальныя праблемы дачыненьняў хрысьціянаў з людзьмі іншых веравызнаньняў ва ўмовах глабалізацыі. І нават праз сорак тры з паловай гады пасьля выхаду ў сьвет гэтай Дэкларацыі гэты адказ Царквы ня страціў актуальнасьці. Гэты дакумент заклікае хрысьціянаў цьвёрда трымацца праўды і надзеі, адкрытай нам Богам у Ісусе Хрысьце; зьвестваць Евангельле Нябеснага Валадарства, але пры гэтым любіць тых, да каго яно яшчэ не дайшло, хто яго па нейкіх  прычынах не прыняў, альбо нават учыніў супраціў, аддзяляючы людзей як асобаў ад сітуацыі іх дачыненьяў з Богам, бо ўсе людзі паміж сабою – адно, адзін род чалавечы, і пошук Бога ўласьцівы ўсім людзям.

Хрысьціянскі ж досьвед Бога ўзбагачаны і ўдасканалены Божым Адкрыцьцём.

Прыняцьце Евангельля і волі Божай пра сябе – справа дабравольная. Таму Царква дае адказ у акрэсьленых умовах: сьведчыць Евангельле, а з усімі людзьмі шукаць і падзяляць тое, што нас аб’ядноўвае. Таму дарэмныя ў сьвятле вышэй сказанага абвінавачаньні Каталіцкай Царквы з боку некаторых праваслаўных братоў на падставе Дэкларацыі «Nostra Aetate» у адступінцтве ад Хрыста і ператварэньні ў новае паганства. Напэўна, ім варта яшчэ раз уважліва перачытаць гэтую Дэкларацыю.

Каталіцкая Царква сьведчыць гэтым дакументам наступнае: «Каталіцкая Царква не адмаўляе нічога, што ў гэтых рэлігіях ёсьць праўдзівага і сьвятога… Аднак яна абвяшчае і заўсёды павінна абвяшчаць Хрыста – “дарогу, праўду і жыцьцё” (Ян 14, 6), у Якім  людзі знаходзяць паўнату рэлігійнага жыцьця і праз Якога Бог прыміраў усё з сабою». (NA, 2).

Акрамя таго, прырода рэчы Дэкларацыі «Nostra Aetate» ёсьць такой, што не выказвае і не фармулюе дагматаў; само паняцьце дэкларацыі Сусьветнага сабору азначае выяўленьне погляду Каталіцкай Царквы ды адкрытасьць тэзісаў гэтага дакументу для ўсіх людзей (у адрозьненьне ад Апостальскай канстытуцыі, дэкрэту); г. зн., што ўсе людзі і рэлігійныя супольнасьці могуць да яе далучыцца ды падобным чынам мысьліць, не губляючы пры гэтым сваёй тоеснасьці. Дэклярацыя ёсьць запрашэньнем, а не загадам, які абавязвае. І няхай Вас не «смущают» выказваньні Царквы пра юдаізм, іслам і інш., бо яны не азначаюць прыняцьця Царквой іхняга веравызнаньня, але ёсьць заклікам да пошуку агульнага ў сферы чалавечага пошуку Бога ды выяўляюць павагу па-першае – да людзей, па-другое – да таго, што ёсьць у нас з імі агульнае ў веры.

Догмат пра Сьвятую Тройцу складае ў акрэсьленай сістэме стасункаў намі прынятую праўду Божага Аб’яўленьня; якая ёсьць – па-над чалавечыя высілкі і досьвед – у пошуку Бога. Гэты догмат, гэтую праўду мы сьведчым; і ні ў якім выпадку не трапляем у небясьпеку яе згубіць або адкінуць дзеля зямных мэтаў паразуменьня з людзьмі іншых веравызаньняў.
Віталь Быстроў, г. Берасьце
магістар тэалогіі
Тэгі: хрысьціянства, рэлігіі, Каталіцкая Царква, язычніцтва, паганства, праваслаўныя, Бог

Гл. таксама:
Чаму мітрапаліт Павел абрынуўся на царкоўную унію?
У Маскоўскім Патрыярхаце лічаць, што праваслаўна-каталіцкія адносіны сёньня на ўздыме
Прадстаўнік Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў пра сустрэчу Папы Рымскага і Маскоўскага Патрыярха
Папа Францішак: бяз просьбы аб прабачэньні шлях да еднасьці немагчымы
Скажыце, калi ласка, як Царква ставiцца да выкарыстаньня ў сваёй практыцы побач з хрысьцiянскiмi вiдавочна язычнiцкiх традыцыяў. Маю на ўвазе найбольш распаўсюджаныя ў Беларусi абрады калядаваньня, хаджэньня валачобнiкаў г.д.?
Сістэма Orphus

Гэты адказ чыталі 233 разоў (-ы)