Царква
Калі сядзеш есьці ежу з валадаром, дык уважай, што перад табою; і пастаў заслону ў горле тваім, калі ты ненаедны. Не спакушайся ласнымі прысмакамі; гэта - уяўная ежа
(Кніга Выслоўяў Саламонавых 23:1-3)
Галоўная Катэдральны пляц

Я быў хрышчаны ў праваслаўнай царкве, але маю намер наведваць грэка-каталіцкія службы і прыняць уніяцтва. Якім чынам ажыцьцяўляецца пераход у грэка-каталіцтва, калі я не жадаю меняць хросных? Альбо пераход — гэта як фармальнасьць і нічога ня трэба, бо абрадавасьць па сутнасьці тая ж?

Віталь, г. Менск
29.06.2009

Як стаць грэка-католікам

Дарагі Віталь!

Найперш заўважым, што Вам варта было проста глянуць папярэднія пытаньні на сайце, дзе адказ на падобнае пытаньне ўжо быў для чалавека з іншага гораду.

Першае, што Вы мусіце зрабіць — Вам трэба проста пачаць рэгулярна наведваць грэка-каталіцкія набажэнствы ў Менску, дзе Вы жывяце, пазнаёміцца з сьвятарамі. Аніякіх адмысловых умоваў або патрабаваньняў да Вас для гэтага не існуе — Царква прымае кожнага чалавека, які з шчырым сэрцам прыходзіць у яе ў пошуках Бога. У Грэка-Каталіцкай Царкве Вы можаце спавядацца і прычашчацца, абрад у грэка-католікаў і праваслаўных адзін і той жа — усходні (візантыйскі).

Пераход у грэка-каталіцтва ня можна назваць фармальнасьцю, бо гэта мусіць быць Ваш сур'ёзны і абдуманы выбар на ўсё жыцьцё. Калі ж Вы сапраўды ўмацуецеся ў Вашым намеры стаць грэка-католікам — тады можаце прасіць сьвятара, каб ён прыняў Вас у каталіцтва (усходняга абраду). Для гэтага Вам неабходна зрабіць вызнаньне  веры.

Што да хросных бацькоў, якія некалі Вас хрысьцілі ў праваслаўным храме — яны застаюцца для Вас хроснымі на ўсё жыцьцё. Вера ў Хрыста ў нас адна.

Месцы і час багаслужбаў у 4-х менскіх грэка-каталіцкіх парафіях можна знайсьці на сайце парафіі сьв. Язэпа.

Ігар Бараноўскі,
выпускны рэдактар газеты "Царква"
Тэгі: візантыйскі, абрад, грэка-католік, праваслаўны

Гл. таксама:
Архібіскуп Кірыла (Васіль): на беларускай зямлі сустракаецца Ўсход і Захад
Душпастырская праграма візіту ў Беларусь Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
Я хрышчоны ў праваслаўі, але заўсёды хаджу ў каталiцкую царкву. Гэта няправiльна?
Ці можа каталік рымскага абраду (які быў хрышчаны ў лацінскім абрадзе й некаторы час наведваў рымскую службу) наведваць уніяцкую імшу і стаць грэка-каталіком? Ці магчымы пераход з абраду ў абрад? Ці рымскі і грэцкі абрад роўныя?
У мяне ёсць хросны сын, ён хрышчаны ў праваслаўі. Калі я перайду у грэка-рымскую Царкву, то ў якой веры мне яго выхоўваць? Ці магу я, будучы католікам, выхоўваць яго ў праваслаўі?
Сістэма Orphus

Гэты адказ чыталі 403 разоў (-ы)