Царква
Дабрашчасныя міласэрныя, бо яны памілаваны будуць
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:7)
Галоўная Катэдральны пляц

Скажите, пожалуйста, какова численность греко-католиков в Беларуси вообще и в Бресте в частности?

Сергей Федотов, г. Брест
27.07.2009

Колькі грэка-католікаў у Беларусі?

На чэрвень 2009 году Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква мела 20 парафіяў (зарэгістраваных з іх — 15). БГКЦ прадстаўлена амаль ва ўсіх абласьцях і абласных цэнтрах Беларусі і ў многіх вялікіх гарадах: Менск (4 парафіі), Маладэчна, Мар'іна Горка, Жодзіна, Берасьце, Баранавічы, Івацэвічы, Пінск, Віцебск (2 парафіі), Ворша, Полацак, Горадня, Ліда, Слонім, Гомель, Магілёў. Місійныя пункты ёсьць таксама ў Барысаве, Вілейцы, Сьвіслачы (Гарадзенская вобл.), Ваўкавыску, Бярозе, Камянцы і інш. Апроч гэтага беларускія грэка-каталіцкія парафіі ёсьць за межамі краіны — у Лондане (Вялікабрытанія) і Антвэрпане (Бельгія).

Грэка-каталіцкі душпастырскі Цэнтр сьв. Язэпа ў Менску.
Час ад часу грэка-каталіцкія багаслужбы для беларускіх вернікаў адбываюццца таксама ў Вільні, Каўнасе, Варшаве, Любліне, Рыме, Львове, Івана-Франкоўску, Мінеапалісе, Чыкага і інш.

Афіцыйна БГКЦ мае толькі 3 культавыя пабудовы — капліцу ў Цэнтры сьв. Язэпа ў Менску, драўляную царкву ў Полацку і невялікую мураваную капліцу ў Магілёве. У іншых гарадах пабудаваныя душпастырскія цэнтры з капліцамі. Парафіі БГКЦ, вернікамі якіх зьяўляюцца ў асноўным інтэлігенцыя і моладзь, малаколькасныя праз адсутнасьць нармальных месцаў для малітвы. Звычайна ў іх у нядзелю на сьв. Літургію зьбіраецца па 20-50 чалавек. Найбольшыя па колькасьці вернікаў парафіі ў Менску, Берасьці, Баранавічах, Полацку, Віцебску і Горадні.

У Берасьці ў 1999 годзе пабудаваны грэка-каталіцкі душпастырскі цэнтр парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя (вул. Дворнікава, 63). Тут выдаецца адзіная ў Беларусі грэка-каталіцкая газэта "Царква", ёсьць бібліятэка, якой карыстаюцца студэнты і навукоўцы, і вялікая капліца на 80 сідзячых месцаў.
Грэка-каталіцкая царква сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці.
У нядзелі на сьв. Літургію тут зьбіраюцца ад 30 да 50 вернікаў, на парафіяльныя ўрачыстасьці ў гонар патронаў парафіі і на сьвяточныя багаслужбы ў Вялікдзень і на Раство — да 100 вернікаў.

Дадзеныя па колькасьці вернікаў БГКЦ няпэўныя, ацэнкі вагаюцца ад 3 тыс. да 10 тыс. чалавек. Колькасьць актыўна практыкуючых католікаў візантыйскага абраду, якія штонядзелю бываюць на сьв. Літургіі ў парафіях БГКЦ, рэальна складае да 500 вернікаў. Значная частка вернікаў усходняга абраду, якія прынялі каталіцтва, будучы хрышчаныя ў праваслаўі, праз недахоп грэка-каталіцкіх сьвятыняў і душпастыраў практыкуе ў лацінскім абрадзе. Паводле некаторых ацэнак іх колькасьць у Беларусі складае да 30 тыс.

Ігар Бараноўскі,

выпускны рэдактар газеты "Царква"

Тэгі: Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква, БГКЦ, вернікі, грэка-каталікі

Гл. таксама:
Мітрапаліт Кандрусевіч: жыць у поўнай царкоўнай еднасьці — каштоўны дар Божы
Што ўяўляе сабой грэка-каталіцкая Царква?
Прадстаўнік Папы: сьвятло веры павінна прасьвятляць ўсё жыцьцё народу
Душпастырская праграма візіту ў Беларусь Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
Архібіскуп Гуджэроцьці наведаў грэка-каталіцкі храм у Віцебску
Сістэма Orphus

Гэты адказ чыталі 329 разоў (-ы)